Нікалаеў, М. Палата кнігапісная: рукапісная кніга на Беларусі ў Х–ХVIII стагоддзях

Нікалаеў М. Палата кнігапіснаяКніга: Нікалаеў, М. Палата кнігапісная : рукапісная кніга на Беларусі ў Х–ХVIII стагоддзях / М. Нікалаеў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. — 239 с. ; іл.

Анатацыя: Традыцыйны падыход вымушае гуманітарыяў дзяліць культуру на матэрыяльную і духоўную. Аднак гэтыя аспекты культуры існавалі ў цеснай узаемасувязі і перапляценні, што часам немагчыма іх адасобіць. Прыкладам гэтага з’яўляецца вывучэнне кніжнасці. Кніга як адзін з кампанентаў культуры непадзельна злучае ў сабе духоўнае і матэрыяльнае. Кніга даследчыка-кнігазнаўцы Мікалая Віктаравіча Нікалаева ўводзіць чытача ў свет беларускай рукапіснай кнігі Х–ХVIII стст. У даследаванні разглядаюцца абставіны ўзнікнення, рэпертуар, мастацкае афармленне рукапіснай кнігі Беларусі, асяроддзе чытачоў і заказчыкаў. Праца грунтуецца на матэрыялах раскіданай па свеце спадчыны беларускай кніжнай культуры. Багаты ілюстрацыйны матэрыял дае ўяўленне пра высокі ўзровень мастацкага выканання беларускіх рукапісных кніг.

Фармат: Djvu.

Памер: 44,3 MB.

Заўвага: Кніга прадстаўлена ў якасці не вельмі высокай, але прыдатнай для чытання.

Спампаваць кнігу/Скачать книгу.

Усе матэрыялы бібліятэкі атрыманы з агульнадаступных крыніц. Сайт Adverbum.org не ўтрымлівае файлаў кніг, а прапануе спасылкі на іх. Спасылкі на кнігі па гісторыі даюцца выключна з мэтай азнаямлення. Калі спасылка не працуе, калі ласка, паведаміце аб гэтым у каментарах або праз форму сувязі.


Змест:
Прадмова

Пачаткі кніжнасці
Да рукапіснай даўніны цікавасць

І загалоўкі ўсе
Рэпертуар рукапіснай кнігі
Паменнікі, або Сінодыкі
Агіяграфічныя і прыродазнаўчыя зборнікі
Зборнікі рознага зместу

Мастацтва рукапіснай кнігі
Пераплёт
Кніга на пергаміне
Кніга на паперы

Бытаванне рукапіснай кнігі

Заключэнне

Дадатак
Спіс кнігапісцаў
Кароткі тэрміналагічны слоўнік
Спіс скарачэнняў
Імянны паказальнік
Геаграфічны паказальнік