Лаўрэнцій Зізаній (фільм, «Гісторыя пад знакам «Пагоні»)

фільм Гісторыя пад знакам Пагоні Лаўрэнцій ЗізанійФільм: Лаўрэнцій Зізаній

Від: Дакументальны

Характарыстыка: Фільм з дакументальнага цыкла «Гісторыя пад знакам «Пагоні» («Белсат»). Лаўрэнцій Зізаній быў гуманістам і асветнікам у часы контррэфармацыі. Гуманіст, асветнік... Наколькі гэтыя словы гучаць мілей і прыемней, чым тэрміны адносна дзеячоў контррэфармацыі: рэлігійны фанатык, непрымірымы барацьбіт і гэтак далей. Ад першых словаў вее дабрынёй, цярпімасцю. А другія нясуць нянавісць.

Лаўрэнцій Зізаній — педагог і мовазнаўца, літаратар і багаслоў, палеміст і перакладчык. Ягоныя працы — сапраўдная каштоўнасць для нашай культуры. А пошукі адказаў на вечныя пытанні і майстэрства слова ставяць на адзін узровень з самымі яркімі пісьменнікамі нашай зямлі. Першым падручнікам, створаным Лаўрэнціем Зізаніем, была «Азбука». Дапамагаў у яе стварэнні брат Лаўрэнція — Стэфан Зізаній. Кніга складалася з трох частак: матэрыялу для навучання чытанню і пісьму, дапаможнага лексічнага матэрыялу, царкоўных палемічных тэкстаў і малітваў. Выкарыстоўваць «Азбуку» можна было нават дома, самастойна спасцігаючы азы пісьменнасці. Дадатак — «Лексіс» — утрымліваў больш за 1 000 стараславянскіх словаў, перакладзеных на гутарковую беларускую мову.


У 1596 г. у друкарні Віленскага Святадухаўскага брацтва пабачыла свет новая праца Лаўрэнція Зізанія — «Граматыка славенска». Пазней асветнік распачаў працу над «Катэхізісам вялікім» на старабеларускай мове. Але з выданнем рукапіса ўзніклі цяжкасці. Зізаній быў зацятым змагаром супраць царкоўнай уніі, таму ў часы контррэфармацыі яму не ўдалося знайсці мецэнатаў у Вялікім княстве Літоўскім. Ён вырашыў звярнуцца да праваслаўнай Маскоўскай дзяржавы. Рускае духавенства з падазрэннем паставілася да Лаўрэнція Зізанія з-за ягоных ведаў і не прыняло яго. Нягледзячы на гэта, Зізаній дамогся выдання кнігі. Друкаванне было закончана у 1627 г. Аднак «Катэхізіс» не быў прызнаны афіцыйнай царквой, таму ўсе кнігі былі спалены.

Фільм узяты з агульнадаступных крыніц. Сайт Adverbum.org не ўтрымлівае відэафайлаў, а прапануе спасылкі на іх. Спасылкі на фільмы даюцца выключна з мэтай азнаямлення. Калі спасылка не працуе, калі ласка, паведаміце аб гэтым у каментарах або праз форму сувязі.