Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1980. — № 1
Апублікавана admin на сер, 15/06/2016 - 01:02Часопіс: Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1980. — № 1 (41).
Характарыстыка: Часопіс (бюлетэнь) «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» пачаў выходзіць у 1970 г. Ён з’яўляўся афіцыйным органам Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. У ПГКБ друкаваліся матэрыялы, што павінны былі спрыяць ахове, вывучэнню і папулярызацыі помнікаў. Аб’ём публікацый пераважна заставаўся невялікім. У № 1 «Помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» за 1980 г. публікуюцца артыкулы Э.М. Зайкоўскага пра паселішча на Крывінскім тарфяніку, Ф.Д. Гурэвіч пра старажытныя гарады Панямоння, К.В. Маскоўкінай па гісторыі Брэста, С.С. Свістуновіча пра беларускую народную вышыўку, В.А. Говара пра беларускую фініфць, а таксама іншыя матэрыялы.