Перыёдыка

Гістарычна-археалагічны зборнік. Памяці М. Ткачова. У 2 ч. Ч. 1

Гістарычна-археалагічны зборнік Памяці Міхася Ткачова У 2 ч. Ч. 1 1993Часопіс: Гістарычна-археалагічны зборнік. Памяці Міхася Ткачова. У 2 ч. Ч. 1. — Мінск: ТАА Сантанас, 1993.

Характарыстыка: Гістарычна-археалагічны зборнік (ГАЗ) — навуковае перыядычнае выданне, прысвечанае разнастайным аспектам гісторыі і археалогіі. Першы нумар зборніка быў выдадзены Інбелкультам у 1927 г. і змяшчаў артыкулы Дз.І. Даўгялы, А.М. Ляўданскага, К.М. Палікарповіча, М.М. Шчакаціхіна, І.М. Хозерава і іншых. Пасля гэтага выданне было закрыта. У 1993 г. пабачыў свет зборнік навуковых артыкулаў, прысвечаны памяці археолага М. Ткачова (у двух частках). Зборнік меў аналагічную назву. Такім чынам было адноўлена выданне гістарычна-археалагічнага зборніка. У перыядычным выданні разглядаюцца праблемы археалогіі каменнага, бронзавага і жалезнага вякоў, перыядаў сярэднявечча і ранняга новага часу Усходняй Еўропы. Сярод аўтараў адноўленага ГАЗа — археолагі і гісторыкі Беларусі, Расіі, Польшчы, Украіны, прыбалтыйскіх краін. Першая частка выпуска памяці М. Ткачова ўтрымлівае артыкулы М.М. Чарняўскага, Ю.М. Бохана, Л.У. Дучыц і шэрагу іншых археолагаў.

Весці Акадэміі навук БССР. — 1948. — № 4

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР 1948 № 4Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. — 1948. — № 4.

Характарыстыка: Пачынаючы з 1948 г., часопіс стаў агульным для ўсіх аддзяленняў Акадэміі навук БССР і да 1956 г. не меў асобных серый для гуманітарных, прыродазнаўчых і фізіка-тэхнічных навук. Артыкулы па гісторыі Беларусі (або археалогіі, этнаграфіі, фалькларыстыцы, мовазнаўству і літаратуразнаўству) прысутнічалі не ў кожным нумары «Вясцей Акадэміі навук БССР». Няма іх і ў гэтым нумары. Пэўную цікавасць выклікае адзнака часу — артыкул аб вырошчванні кок-сагызу — забытай зараз расліны, якую ў пасляваенны час вырошчвалі для вырабу натуральнага каўчуку.

Весці Акадэміі навук БССР. — 1948. — № 3

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР 1948 № 3Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. — 1948. — № 3.

Характарыстыка: Пачынаючы з 1948 г., часопіс стаў агульным для ўсіх аддзяленняў Акадэміі навук БССР і да 1956 г. не меў асобных серый для грамадскіх, біялагічных, фізіка-тэхнічных і іншых навук. Пад адной вокладкай публікаваліся артыкулы па гісторыі, медыцыне, сельскай гаспадарцы, геалогіі і іншых галінах навукі і тэхнікі. Не залежна ад сферы навуковых ведаў, артыкулы ў 1940-х — 1950-х гг. публікаваліся па-беларуску (і па гісторыі, і па хіміі, і па медыцыне). Артыкулы па гісторыі Беларусі (або археалогіі, этнаграфіі, фалькларыстыцы, мовазнаўству і літаратуразнаўству) прысутнічалі не ў кожным нумары «Вясцей Акадэміі навук БССР». Прыярытэт аддаваўся гісторыі матэрыяльнай культуры, пытанням сувязяў беларускага і рускага народаў. Тэматыка датычылася не толькі гісторыі Беларусі, але і гісторыі Расіі. Выразных дыспрапорцый, характэрных для пазнейшага часу (перавагі публікацый па сацыяльна-эканамічным пытанням, грамадска-палітычнаму развіццю ХІХ — ХХ стст., Вялікай Айчыннай вайне, поспехам камуністычнага будаўніцтва) спачатку не было. Акрамя навуковых і юбілейных прапагандысцкіх артыкулаў, змяшчаліся прамовы правадыроў у беларускім перакладзе.

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР. Аддзяленне грамадскіх навук. Серыя гістарычная. — 1947. — № 1

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР. Аддзяленне грамадскіх навук. Серыя гістарычная. — 1947. — № 1Часопіс: Весці Акадэміі навук Беларускай ССР. Аддзяленне грамадскіх навук. Серыя гістарычная. — 1947. — № 1.

Змест нумара:

Каменская Н.В. Праблемы гісторыі, археалогіі і этнаграфіі Беларусі ў новай сталінскай пяцігодцы.
Каменская Н.В. Беларусь у годы напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны
Карнейчык Е.І. Становішча беларускага народа напярэдадні Айчыннай вайны 1812 года
Нікольскі Н.М. Раскопкі на месцы старажытнага Мінска
Палікарповіч К.М. Вынікі археалагічных даследванняў на Беларусі пасля Кастрычніцкай соцыялістычнай рэволюцыі
Бессонаў С.В. Беларускія мастацкія майстры ў Маскве XVII ст.
Грынблат М.Я. Славянскія народы аб немцах-захопніках
Благінін Л.Р. Да юбілеяў Шэйна, Нікіфароўскага і Раманава
Работы Інстытута гісторыі АН БССР з канца 1943 г. да 1 студзеня 1947 г.

Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук

Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навукЧасопіс: Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук.

Характарыстыка: «Весці Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі» («Весці Акадэміі навук БССР») — навуковы часопіс, які пад рознымі назвамі выдаецца ўжо больш 70 гадоў. У ім змешчаны артыкулы па гісторыі Беларусі, этнаграфіі, фалькларыстыцы, мовазнаўству, літаратуразнаўству, філасофіі, эканоміцы, правазнаўству. У некаторыя эпохі ў «Вясцях» пераважалі не навуковыя публікацыі, а афіцыёзна-публіцыстычныя артыкулы, што робіць некаторыя выпускі малакаштоўнымі для гістарычнай навукі (найбольш характэрна для публікацый «застойных» 1970-х гадоў). З іншага боку, часопіс дзякуючы гэтаму сам становіцца гістарычнай крыніцай, змяшчаючы інфармацыю па грамадска-палітычных думцы і ідэалагічнай палітыцы дзяржаўнай улады.

Мовы: Беларуская, руская.

Беларускі гістарычны агляд

Беларускі гістарычны агляд

Часопіс: Беларускі гістарычны агляд.

Характарыстыка: Беларускі гістарычны агляд (БГА) — гэта грунтоўнейшыя даследаванні вядучых айчынных і замежных навукоўцаў. Часопіс выдае гісторык Генадзь Сагановіч. Асноўная ўвага ўдзяляецца перыяду Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, хаця тэматыка артыкулаў гэтым не абмяжоўваецца. Выпускі БГА ўтрымліваюць змястоўныя рэцэнзіі на гістарычныя працы, якія пабачылі свет у Беларусі і за яе межамі.

Мова: Беларуская.

Беларускі археаграфічны штогоднік

Беларускі археаграфічны штогоднік

Часопіс: Беларускі археаграфічны штогоднік.

Характарыстыка: Беларускі археаграфічны штогоднік (БАШ) — перыядычнае выданне, што змяшчае тэксты гістарычных крыніц і артыкулы па крыніцазнаўству, археаграфіі і гісторыі Беларусі. БАШ прызначаны для архівістаў, гісторыкаў, краязнаўцаў, філолагаў.

Мова: беларуская, руская.

Старонкі