Перыёдыка

Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1977. — № 1

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1977 № 1Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1977. — № 1.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — адмысловы навуковы часопіс, у якім друкаваліся артыкулы па гісторыі, этнаграфіі, мовазнаўству, літаратуразнаўству і іншых гуманітарных навуках. Асобная серыя грамадскіх навук часопіса была створана ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па грамадскіх, дакладных і медыцынскіх навуках выходзілі пад адной вокладкай. У № 1 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1977 г. з матэрыялаў гістарычнай і этнаграфічнай тэматыкі змешчаны артыкулы У.У. Багамольнікава пра пахавальны абрад радзімічаў і С.В. Барыса пра класіфікацыю вясельнай паэзіі, а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Спадчына. — 1997. — № 6

Спадчына 1997 № 6Часопіс: Спадчына. — 1997. — № 6 (126).

Характарыстыка: Часопіс «Спадчына» быў створаны ў 1989 г. на базе бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». На хвалі нацыянальнага адраджэння ён гуртаваў гісторыкаў, публіцыстаў, літаратараў, неабыякавых да культуры і мінулага Беларусі. Часопіс папулярызаваў гісторыка-культурную спадчыну беларусаў, змяшчаў пераклады і перадрукі гістарычных крыніц, твораў гісторыкаў і пісьменнікаў. Дзякуючы «Спадчыне», шырокая грамадскасць упершыню адкрыла забытыя раней імёны. У № 6 часопіса «Спадчына» за 1997 г. змешчаны артыкулы Аляксандра Надсана пра заходнюю літаратуру на Беларусі ў ХV–XVII стст., Андрэя Блінца пра беларускіх татар у гвардыі Напалеона, Алеся Белага пра Полацк у нямецкіх «лятучых лістках», працяг публікацыі Андрэя Заеркі пра турмы Беларусі ў 1929–1935 гг., чарговы фрагмент Баркулабаўскай хронікі, а таксама шэраг іншых матэрыялаў.

Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1976. — № 6

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1976 № 6Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1976. — № 6.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — спецыялізаваны навуковы часопіс, у якім друкаваліся артыкулы па гісторыі, этнаграфіі, філасофіі, літаратуразнаўству і іншых галінах айчыннай гуманітарыстыкі. Адмысловая серыя грамадскіх навук часопіса была створана ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па грамадскіх, фізіка-матэматычных і прыродазнаўчых навуках выходзілі пад адной вокладкай. У № 6 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1976 г. з матэрыялаў гістарычнай, этнаграфічнай і рэлігіязнаўча-філасофскай тэматыкі змешчаны артыкулы Х.Ю. Бейлькіна пра ільняны гандаль у Беларусі ў 60–80-х гадах ХІХ ст., С.В. Барыса пра асаблівасці бытавання традыцыйнай песні і яе месца ў сучасным вяселлі, Т.П. Кароткай пра гнасеалагічнае апраўданне рэлігіі ў рускай рэлігійнай філасофіі пачатку ХХ ст., а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1981. — № 3

Часопіс Помнікі гісторыі і культуры Беларусі 1981 № 3Часопіс: Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1981. — № 3 (47).

Характарыстыка: Часопіс (бюлетэнь) «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» пачаў выдавацца ў 1970 г. Ён з’яўляўся афіцыйным органам Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. У ПГКБ друкаваліся матэрыялы, што павінны былі садзейнічаць ахове, вывучэнню і папулярызацыі помнікаў. Аб’ём публікацый пераважна быў невялікім. У № 3 «Помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» за 1981 г. друкуюцца артыкулы І.П. Хіцько пра салярныя сімвалы ў народным дойлідстве, А.І. Сямёнава пра метал у архітэктурнай практыцы, С.А. Акуліча пра мастака Валенція Ваньковіча, а таксама іншыя матэрыялы.

Спадчына. — 1997. — № 5

Спадчына 1997 № 5Часопіс: Спадчына. — 1997. — № 5 (125).

Характарыстыка: Часопіс «Спадчына» быў створаны ў 1989 г. на базе бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». На хвалі нацыянальнага адраджэння ён гуртаваў гісторыкаў, публіцыстаў, літаратараў, неабыякавых да культуры і мінулага Беларусі. Часопіс папулярызаваў гісторыка-культурную спадчыну беларусаў, змяшчаў пераклады і перадрукі гістарычных крыніц, твораў гісторыкаў і пісьменнікаў. Дзякуючы «Спадчыне», шырокая грамадскасць упершыню адкрыла забытыя раней імёны. У № 5 часопіса «Спадчына» за 1997 г. змешчаны артыкулы Ганны Запартыкі пра страчаныя манастырскія кнігазборы, Вольгі Келер пра магдэбургскае права, Язэпа Зямчонка пра Тызенгаўзаў у гісторыі Пастаў, Андрэя Заеркі пра турмы Беларусі ў 1929–1935 гг., фрагмент Баркулабаўскай хронікі, а таксама шэраг іншых публікацый.

Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1976. — № 5

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1976 № 5Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1976. — № 5.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — навуковы часопіс, дзе друкаваліся артыкулы па гісторыі, этнаграфіі, літаратуразнаўству і іншых гуманітарных навуках і дысцыплінах. Адмысловая серыя грамадскіх навук часопіса была створана ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па гуманітарных, дакладных і прыродазнаўчых навуках выходзілі пад адной вокладкай. У № 5 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1976 г. з матэрыялаў гістарычнай тэматыкі змешчаны артыкулы С.У. Букчына пра гістарыяграфію руху дзекабрыстаў у Беларусі, Н.І. Буракоўскай пра змяненні ў земляробчай тэхніцы ў Беларусі ў 1770–1870-я г., М.А. Марцюховай пра сялянскую праграму барацьбы за зямлю і волю ў рэвалюцыі 1905–1907 гг., Т.А. Кургун’ян пра савецка-чэхаславацкі дагавор 1935 г., Ю.В. Калініна пра антыкамуністычнае заканадаўства ЗША, а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1976. — № 4

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1976 № 4Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1976. — № 4.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — спецыялізаваны навуковы часопіс, у якім друкаваліся артыкулы па гісторыі, этнаграфіі, сацыялогіі, мовазнаўству ды іншых гуманітарных навуках. Асобная серыя грамадскіх навук часопіса ўзнікла ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па гуманітарных, прыкладных і фізіка-матэматычных навуках выходзілі пад адной вокладкай. У № 4 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1976 г. з матэрыялаў гістарычнай тэматыкі змешчаны артыкулы А.М. Булыкі пра грамадска-палітычную лексіку лацінскага паходжання ў старабеларускай мове, І.А. Каралёва пра сацыялагічную думку Беларусі канца XVI — першай палавіны XVII ст., С.У. Букчына пра знаходжанне гвардзейскага корпуса ў заходніх губернях Расійскай імперыі ў 1821–1822 гг. і рух дзекабрыстаў у Беларусі, З.В. Шыбекі пра стан медыцынскай дапамогі рабочым Мінска ў канцы ХІХ — пачатку ХХ ст., Л.С. Бараноўскага пра жыллёвыя ўмовы чыгуначных рабочых Беларусі канца ХІХ — пачатку ХХ ст., а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Старонкі