Перыёдыка

Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1957. — № 4

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1957 № 4Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1957. — № 4.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР — часопіс галоўнай навуковай установы Савецкай Беларусі. З 1956 г. артыкулы па гісторыі, мовазнаўству, філасофіі і іншых галінах гуманітарыстыкі змяшчаліся ў асобнай серыі часопіса для грамадскіх навук. У № 3 Вясцей АН БССР (Серыі грамадскіх навук) за 1957 г. з матэрыялаў гістарычнай тэматыкі апублікаваны артыкулы Е.П. Лук’янава і Л.П. Ліпінскага аб сялянскім руху ў Беларусі ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення Кастрычніцкай рэвалюцыі, П.І. Чарнушкевіча аб аграрных адносінах у Беларусі ў 1860–1870-х гг. Нумар змяшчае таксама публікацыі Н. Галаванава аб фарміраванні поглядаў А.С. Пушкіна на народ як на рашаючую сілу ў гісторыі, В.М. Пузікава пра новыя матэрыялах аб дзейнасці Сімяона Полацкага. З публікацый гісторыка-мовазнаўчай тэматыкі адзначым артыкул В.В. Анічэнкі, прысвечаны «Граматыцы» Лаўрэнція Зізанія.

Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1957. — № 3

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1957 № 3Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1957. — № 3.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР — цэнтральнае перыядычнае выданне АН Беларускай ССР. Пачынаючы з 1956 г., публікацыі па філасофіі, гісторыі, літаратуразнаўству, мовазнаўству і іншых галінах гуманітарнай навукі выходзілі ў асобнай серыі часопіса для грамадскіх навук. У 1957 г. Савецкі Саюз адзначаў 40-гадовую гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі, што вызначыла тэматыку пераважнай большасці матэрыялаў, апублікаваных у № 3 Вясцей АН БССР (Серыі грамадскіх навук) за 1957 г. Сярод іх — артыкулы С.П. Маргунскага аб перамозе Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Беларусі, Н.Е. Завалеева і Р.Р. Кручка аб рэвалюцыйным руху рабочага класу Беларусі напярэдадні рэвалюцыі. Акрамя матэрыялаў, прысвечаных непасрэдна рэвалюцыі, шэраг публікацый характарызуюць дасягненні навукі, культуры, народнай гаспадаркі БССР за 40 гадоў. Адзначым, напрыклад, артыкулы В.Н. Перцава аб развіцці грамадскіх навук у Савецкай Беларусі ў 1917–1957 гг., М.М. Яроша аб развіцці беларускай савецкай літаратуры за 40 гадоў, В.В. Сарокінай аб удзеле жанчын-сялянак у рабоце Саветаў БССР у 1921–1925 гг.

Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1957. — № 2

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1957 № 2Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1957. — № 2.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР — галоўны навуковы часопіс Савецкай Беларусі. У 1956 г. узнікла асобная серыя часопіса для градмаскіх навук, у якой друкаваліся матэрыялы па гісторыі, філасофіі, літаратуразнаўству, мовазнаўству, эканоміцы. З публікацый гістарычнай і этнаграфічнай тэматыкі ў № 2 Вясцей АН БССР (Серыі грамадскіх навук) за 1957 г. змешчаны артыкулы В.Н. Перцава аб гістарычнай думцы на Беларусі ў ХІХ — пачатку ХХ ст., Н.Е. Завалеева аб рабочым класе БССР у 1921–1925 гг., М.Я. Грынблата сб сялянскіх промыслах і рамёствах ў Беларусі ў ХІХ — пачатку ХХ ст.

Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1957. — № 1

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1957 № 1Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1957. — № 1.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР — цэнтральны навуковы часопіс Савецкай Беларусі. З 1956 г. была ўтворана асобная серыя часопіса для грамадскіх навук, дзе публікаваліся артыкулы па гісторыі, філасофіі, мовазнаўству, эканоміцы, праву. З артыкулаў гістарычнай тэматыкі ў № 1 Вясцей АН БССР (Серыі грамадскіх навук) за 1957 г. змешчаны публікацыі С.П. Маргунскага па гісторыі ўтварэння Беларускай ССР і Л.П. Ліпінскага аб рэвалюцыйным руху на Беларусі ў 1914–1917 гг.

Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1956. — № 4

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1956 № 4Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1956. — № 4.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР — часопіс цэнтральнай навуковай установы Савецкай Беларусі. З 1956 г. для грамадскіх навук была створана асобная серыя часопіса, дзе змяшчаліся публікацыі па гісторыі, філасофіі, мовазнаўству, літаратуразнаўству, эканоміцы. У № 4 Вясцей АН БССР (Серыі грамадскіх навук) за 1956 г. апублікаваны артыкулы В.Н. Перцава аб гістарычнай думцы Беларусі ў XVI–XVIII стст., К.І. Шабуні аб землеўладанні ў Беларусі ў пачатку ХХ ст., Л.А. Малчанавай аб беларускім сялянскім жыллі феадальнай эпохі і матэрыялы шэрагу іншых навукоўцаў.

Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1956. — № 3

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1956 № 3Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1956. — № 3.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР — часопіс цэнтральнай навуковай установы Савецкай Беларусі. У 1956 г. пачала выдавацца асобная серыя часопіса для грамадскіх навук. У ёй друкаваліся артыкулы па гісторыі, мовазнаўству, філасофіі і іншых напрамках гуманітарных ведаў. У № 3 Вясцей АН БССР (Серыі грамадскіх навук) за 1956 г. апублікаваны артыкулы В.Н. Перцава аб гістарычнай думцы Беларусі паводле даных народнай творчасці і летапісаў, А.П. П'янкова аб асноўных рысах гаспадарчага развіцца Беларусі ў XVII–XVIII стст., К.П. Кабашнікава аб атэістычных ідэях у народнай вуснай паэтычнай творчасці, П.Ф. Крапівіна аб паходжанні назваў «Русь», «Белая Русь», «Чорная Русь» і «Чырвоная Русь» і матэрыялы шэрагу іншых навукоўцаў.

Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1956. — № 2

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1956 № 2Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1956. — № 2.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР — навуковы часопіс галоўнай навуковай установы Савецкай Беларусі. З 1956 г. для грамадскіх навук пачала выдавацца асобная серыя часопіса. У ёй друкаваліся артыкулы па гісторыі, этнаграфіі, літаратуразнаўству, мовазнаўству і іншых напрамках гуманітарнай навукі. У № 2 Вясцей АН БССР (Серыі грамадскіх навук) за 1956 г. апублікаваны артыкулы І.С. Краўчанкі па гісторыі антыфашысцкай барацьбы беларускага народа ў тылу ворага ў гады Вялікай Айчыннай ванйны, В.А. Круталевіча аб ролі рэўкомаў у аднаўленні савецкай улады ў БССР у 1920 г., П.П. Ахрыменкі аб беларускай літаратуры XVIII ст.

Старонкі