Перыёдыка

Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1980. — № 4

Часопіс Помнікі гісторыі і культуры Беларусі 1980 № 4Часопіс: Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1980. — № 4 (44).

Характарыстыка: Часопіс (бюлетэнь) «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» выходзіў з 1970 г. Ён з’яўляўся афіцыйным органам Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. У ПГКБ змяшчаліся матэрыялы, што мусілі спрыяць ахове, вывучэнню і папулярызацыі помнікаў. Аб’ём публікацый пераважна заставаўся невялікім. У № 4 «Помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» за 1980 г. публікуюцца артыкулы Т.С. Скрыпчанкі пра філігранныя бранзалеты, А.А. Трусава пра археалагічнае даследаванне Мірскага замка, Л.Р. Казлова пра першыя карты Беларусі, М.І. Інькова пра сялянскія лазні, С.В. Барыса пра беларускія вясельныя песні, а таксама іншыя матэрыялы.

Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1976. — № 1

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1976 № 1Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1976. — № 1.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — спецыялізаваны часопіс для публікацыі вынікаў даследаванняў па гісторыі, археалогіі, мовазнаўству ды іншых гуманітарных дысцыплінах. Асобная серыя грамадскіх навук часопіса ўзнікла ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па грамадскіх, дакладных, прыродазнаўчых навуках выходзілі пад адной вокладкай. Побач з навуковымі даследаваннямі у часопісе маглі змяшчацца афіцыёзна-прапагандысцкія і публіцыстычныя матэрыялы, што найбольш характэрна для «застойных» 1970-х гадоў. У № 1 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1976 г. з матэрыялаў гістарычнай і археалагічнай тэматыкі змешчаны артыкулы А.Г. Калечыц і П.Ф. Каліноўскага пра знаходкі выкапнёвай антрапагенавай фаўны як патэнцыйныя сведчанні стаянак першабытнага чалавека, Г.Д. Кнацько пра гісторыю паходжання і фарміраванне фонду рукапісных часопісаў партызан Беларусі, а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Беларускі гістарычны часопіс. — 1993. — № 3

Беларускі гістарычны часопіс 1993 № 3Часопіс: Беларускі гістарычны часопіс. — 1993. — № 3 (3).

Характарыстыка: Беларускі гістарычны часопіс — навуковае і навукова-метадычнае ілюстраванае выданне. Асноўная аўдыторыя БГЧ — настаўнікі школ, выкладчыкі, студэнты вышэйшых навучальных устаноў. Першы нумар БГЧ выйшаў у 1993 г. У № 3 Беларускага гістарычнага часопіса за 1993 г. змешчаны артыкулы Алега Іова пра Турава-Пінскае княства ў Х–ХІІ стст., Валерыя Пазднякова пра паўднёвую Беларусь у складзе ВКЛ, Віктара Пасталіцы пра бітву на Сініх Водах, Людмілы Міхайлоўскай пра Тэўтонскі ордэн у еўрапейскіх палітычных адносінах канца ХIV — першай трэці ХV ст., Міхася Біча пра нацыянальнае і аграрнае пытанні ў час паўстання 1863–1864 гг., а таксама шэраг іншых публікацый.

Спадчына. — 1995. — № 6

Спадчына 1995 № 6Часопіс: Спадчына. — 1995. — № 6 (114).

Характарыстыка: Часопіс «Спадчына» быў створаны ў 1989 г. на базе бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». На хвалі нацыянальнага адраджэння вакол яго гуртаваліся неабыякавыя да беларускай гісторыі і культуры навукоўцы, публіцысты, літаратары. Часопіс папулярызаваў гісторыка-культурную спадчыну беларусаў, публікаваў пераклады і перадрукі гістарычных крыніц, твораў гісторыкаў і паэтаў. Дзякуючы «Спадчыне», шырокая грамадскасць упершыню адкрыла забытыя раней імёны. У № 6 часопіса «Спадчына» за 1995 г. змешчаны ўрыўкі з «Дыярыюшаў» Міхаіла Казіміра Радзівіла і Альбрыхта Станіслава Радзівіла, запіскі Рэйнгольда Гейдэнштэйна пра Лівонскую вайну, крыніцы па гісторыі Слуцкага паўстання, а таксама іншыя публікацыі.

Беларускі гістарычны часопіс. — 1993. — № 2

Беларускі гістарычны часопіс 1993 № 2Часопіс: Беларускі гістарычны часопіс. — 1993. — № 2 (2).

Характарыстыка: Беларускі гістарычны часопіс — навуковае і навукова-метадычнае ілюстраванае выданне. Галоўная яго аўдыторыя — настаўнікі школ, выкладчыкі і студэнты вышэйшых навучальных устаноў. Першы нумар БГЧ выйшаў у 1993 г. У № 2 Беларускага гістарычнага часопіса за 1993 г. змешчаны артыкулы Івана Саверчанкі пра ўтварэнне Вялікага Княства Літоўскага, Анатоля Кулагіна пра архітэктурныя помнікі Навагрудскай зямлі, Уладзіміра Урбановіча пра старажытнае пісьменства і кнігадрукаванне, Зіновія і Барыса Капыскіх пра беларускую вёску і сялянства ў канцы ХVI — першай палове ХVII ст., Міхаіла Піліпенкі пра беларускую этналогію, Якуба Рыера пра працягласць жыцця нашых продкаў, а таксама шэраг іншых публікацый.

Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1975. — № 6

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1975 № 6Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1975. — № 6.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — навуковы часопіс для публікацыі артыкулаў па гісторыі, археалогіі, мовазнаўству і іншых галінах беларускай гуманітарыстыкі. Спецыялізаваная серыя грамадскіх навук часопіса ўзнікла ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па грамадскіх, фізіка-матэматычных, сельскагаспадарчых навуках друкаваліся пад адной вокладкай. Побач з навуковымі даследаваннямі у часопісе маглі змяшчацца афіцыёзна-прапагандысцкія і публіцыстычныя матэрыялы, што найбольш характэрна для «застойных» 1970-х гадоў. У № 6 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1975 г. з матэрыялаў гістарычнай і этнаграфічнай тэматыкі змешчаны артыкулы В.П. Панюціча пра танкарунную авечкагадоўлю ў памешчыцкай гаспадарцы ў 1861–1900 гг., Л.С. Бараноўскага пра заработную плату і сямейны бюджэт чыгуначнікаў Беларусі канца ХІХ — пачатку ХХ ст., Я.М. Сахуты пра дэкаратыўную разьбу ў сялянскім побыце ў ХІХ — пачатку ХХ ст., а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1980. — № 3

Часопіс Помнікі гісторыі і культуры Беларусі 1980 № 3Часопіс: Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1980. — № 3 (43).

Характарыстыка: Часопіс (бюлетэнь) «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» выдаваўся з 1970 г. Ён быў афіцыйным органам Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. У ПГКБ друкаваліся матэрыялы, што павінны былі спрыяць ахове, вывучэнню і папулярызацыі помнікаў. Аб’ём публікацый пераважна заставаўся невялікім. У № 3 «Помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» за 1980 г. публікуюцца артыкулы Ю.У. Чантурыі пра планіровачную сістэму гістарычнага цэнтра Пінска, А.М. Ваганавай пра ўмацаваныя феадальныя сядзібы XI–XIII стст., Р.Ф. Валадзько пра ручнікі, У.К. Касько пра традыцыйныя звычаі і абрады беларусаў, У.М. Кісялёва пра першыя аўтамабілі ў Беларусі, П.Р. Лук’янава пра пачатак гісторыі Наваполацка, а таксама іншыя матэрыялы.

Старонкі