Перыёдыка

Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1979. — № 2

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1979 № 2Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1979. — № 2.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — спецыялізаваны навуковы часопіс, у якім публікаваліся артыкулы гісторыі, мастацтвазнаўству, літаратуразнаўству і іншых гуманітарных навуках. Асобная серыя грамадскіх навук узнікла ў 1956 г. Да гэтага матэрыялы па грамадскіх, дакладных, прыродазнаўчых навуках выходзілі пад адной вокладкай. Сярод гістарычных пераважалі публікацыі па гісторыі рэвалюцыйнага руху і савецкага будаўніцтва. У № 2 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1979 г. з матэрыялаў гістарычнай і гісторыка-літаратуразнаўчай тэматыкі змешчаны артыкулы Л.Н. Гусевай пра старажытнарускія літаратурныя традыцыі і паэму Міколы Гусоўскага «Песня пра зубра», М.А. Марцюховай пра палітычную барацьбу ў Беларусі перад выбарамі ў І Дзяржаўную думу, У.Е. Снапкоўскага пра праблемы міжнароднага прызнання ГДР і нармалізацыю адносін паміж ГДР і ФРГ, М.К. Кошалева пра міжрэспубліканскае сацыялістычнае спаборніцтва ў прамысловасці БССР у восьмай і дзявятай пяцігодках (1966–1975 гг.), а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1979. — № 1

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1979 № 1Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1979. — № 1.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — акадэмічны часопіс, у якім публікаваліся матэрыялы па гісторыі, археалогіі, этнаграфіі і іншых гуманітарных навуках. Адмысловая серыя грамадскіх навук паўстала ў 1956 г. Да гэтага публікацыі па грамадскіх, фізіка-матэматычных, прыкладных навуках друкаваліся разам, без падзелу на серыі. У № 1 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1979 г. з матэрыялаў гістарычнай тэматыкі змешчаны артыкулы Г.І. Гарэцкага пра вытокі беларускай савецкай навукі, У.К. Касько пра развіццё этнаграфіі і фалькларыстыкі ў Беларусі ў 1917–1940 гг., В.С. Вяргей пра работу краязнаўчых арганізацый па археалагічнаму вывучэнню БССР у 1920-я гг., Н.В. Каменскай пра мерапрыемствы савецкай улады па арганізацыі вышэйшай адукацыі ў Беларусі ў 1917–1920 гг., а таксама публікацыі іншых даследчыкаў. Да 50-гадовага юбілея Акадэміі навук БССР у нумары надруавана вытрымка з пастановы Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта і Савета Народных Камісараў БССР аб рэарганізацыі Інстытута беларускай культуры ў Беларускую Акадэмію навук.

Полацкі музейны штогоднік: зборнік навуковых артыкулаў за 2014 г.

Полацкі музейны штогоднік: зборнік навуковых артыкулаў за 2014 г.Кніга: Полацкі музейны штогоднік : зборнік навуковых артыкулаў за 2014 г. / уклад. Т. У. Явіч. — Полацк : [Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік], 2015. — 312 с. ; іл.

Характарыстыка: «Полацкі музейны штогоднік» — зборнік навуковых артыкулаў, што выдаваўся Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеем-запаведнікам (НПГКМЗ) у 2010–2015 гг. У ім друкаваліся артыкулы навуковых супрацоўнікаў НПГКМЗ, матэрыялы штогадовых канферэнцый на базе музея-запаведніка, а таксама публікацыі, тэматычна звязаныя з гісторыяй матэрыяльнай культуры Полацка. У пятым «Полацкім музейным штогодніку» (за 2014 г.) змешчаны артыкулы І.У. Магалінскага пра прадметы пісьменства з каляровых металаў Х–XVII стст. (у зборах НПГКМЗ), І.Л. Калечыц пра графіці другой паловы XVI–XVIII ст. у Спаса-Праабражэнскай царкве Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра, В.У. Галубовіча пра зладзейства ў Полацку ХVII ст. па матэрыялах полацкіх магістрацкіх кніг, І.А. Бортніка пра праблему ўзаемаадносін дзяржавы і царквы ў сацыяльна-палітычнай думцы Рэчы Паспалітай пачатку ХVII ст., М.М. Баўтовіча пра іерархаў Полацкай праваслаўнай епархіі XVII ст., А.А. Салаўёва пра археалагічныя работы ў гістарычнай частцы Полацка, а таксама шэраг іншых публікацый.

Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1978. — № 6

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1978 № 6Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1978. — № 6.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — спецыялізаваны навуковы часопіс, у якім публікаваліся артыкулы па гісторыі, этнаграфіі, мастацтвазнаўству і іншых гуманітарных навуках. Асобная серыя грамадскіх навук была вылучана ў 1956 г. Да гэтага матэрыялы па ўсіх галінах навуковых ведаў выходзілі пад адной вокладкай, і ў адным нумары друкаваліся артыкулы па прыродазнаўчых, медыцынскіх, грамадскіх, сельскагаспадарчых навуках. Сярод гістарычных публікацый пераважалі матэрыялы па гісторыі рэвалюцыйнага руху, камуністычнай партыі і савецкага будаўніцтва. Шэраг матэрыялаў быў ідэалагічна ангажаваны: усяляк падкрэслівалася кіруючая роля партыі ва ўсіх сферах жыцця грамадства (ад калгаснага будаўніцтва да навукова-тэхнічнага прагрэса), прадбачлівасць яе кіраўніцтва, замоўчваліся пралікі. У № 6 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1978 г. з матэрыялаў гістарычнай, этнаграфічнай, сацыялагічнай тэматыкі змешчаны артыкулы А.М. Сарокіна і М.Я. Стральцова пра рэалізацыю «ленінскага кааператыўнага плана» ў Беларускай ССР, А.І. Залескага пра камуністычную партыю як арганізатара партызанскай і падпольнай барацьбы ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, В.К. Бандарчыка, І.М. Браіма і В.М. Бялявінай пра сучасны грамадскі быт і культуру гарадскога насельніцтва БССР, І.В. Палуяна пра змяненне сацыяльна-класавай структуры вясковага насельнітва Беларусі на сучасным этапе (пад сучаснасцю, натуральна, разумееца момант публікацыі), Ф.А. Дронава пра навукова-тэхнічны прагрэс у БССР, а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1978. — № 5

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1978 № 5Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1978. — № 5.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — часопіс, дзе друкаваліся матэрыялы па гісторыі, этнаграфіі, мовазнаўству, гісторыі права і іншых гуманітарных навуках і дысцыплінах. Асобная серыя грамадскіх навук узнікла ў 1956 г. Да гэтага публікацыі па грамадскіх, фундаментальных, прыкладных навуках выдаваліся пад адной вокладкай. Сярод гістарычных пераважалі матэрыялы па гісторыі рэвалюцыйнага руха і савецкага будаўніцтва. У № 5 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1978 г. з матэрыялаў гістарычнай тэматыкі змешчаны артыкулы З.Ю. Капыскага і М.Ф. Спірыдонава пра У.І. Пічэту і даследаванне ім феадальнага грамадства на Беларусі XV–XVI стст., А.М. Булыкі пра запазычаныя тэрміны ў старабеларускай мове, Н.І. Буракоўскай пра сялянскія рамёствы Беларусі ў перыяд разлажэння феадалізму, Г.А. Пятроўскай пра сацыяльны пратэст у беларускіх рэкруцкіх і салдацкіх песнях, а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1978. — № 4

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1978 № 4Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1978. — № 4.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — навуковы акадэмічны часопіс, у якім друкаваліся матэрыялы па гісторыі, філасофіі, мовазнаўству, літаратуразнаўству, гісторыі права і іншых гуманітарных навуках і дысцыплінах. Адмысловая серыя грамадскіх навук паўстала ў 1956 г. Да гэтага публікацыі па грамадскіх, медыцынскіх, дакладных навуках выдаваліся ў адным нумары, без падзелу на серыі. Сярод гістарычных публікацый перавага аддавалася матэрыялам, звязаным з рэвалюцыйным рухам і савецкім будаўніцтвам. У № 4 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1978 г. з матэрыялаў гістарычнай тэматыкі змешчаны артыкулы В.А. Фядосіка пра багаслоўскія канцэпцыі узнікнення першых хрысціянскіх таінстваў, В.У. Мелішкевіча пра М.Г. Чарнышэўскага і рэвалюцыйна-дэмакратычную думку ў Беларусі, А.Т. Шырокава пра праватворчасць у заканадаўчых органах БССР у 1919–1936 гг., П.Ф. Дзмітрачкова пра ўзрастанне ролі рабочага класа ў дзейнасці мясцовых Саветаў БССР у 1966–1970 гг., Ю.М. Сохара пра драматычны канфлікт у трагікамедыях Андрэя Макаёнка, а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1978. — № 3

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1978 № 3Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1978. — № 3.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — спецыялізаваны часопіс, дзе публікаваліся артыкулы па гісторыі, мастацтвазнаўству, мовазнаўству, літаратуразнаўству і іншых гуманітарных навуках. Асобная серыя грамадскіх навук часопіса ўзнікла ў 1956 г. Да гэтага публікацыі па грамадскіх, прыродазнаўчых, сельскагаспадарчых навуках выходзілі ў пад адной вокладкай, без падзелу на серыі. Сярод гістарычных матэрыялаў перавага аддавалася публікацыям, звязаным з рэвалюцыйным рухам і савецкім перыядам гісторыі. У № 3 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1978 г. з матэрыялаў гістарычнай тэматыкі змешчаны артыкулы І.І. Саладкова пра ўзнікненне камуністычнай партыі (да 75-годдзя ІІ з’езда РСДРП), Н.У. Паўлючэнка пра антыклерыкальныя выступленні сялянства Беларусі ў 1905–1907 гг., С.У. Кабяка пра падпольны друк КПЗБ у 1923–1929 гг., А.П. Купрэевай пра ўдзел Савецкай арміі ў ліквідацыі вынікаў нямецкай акупацыі на тэрыторыі БССР у верасні 1943 — ліпені 1944 г., з этнаграфічных матэрыялаў — М.М. Шкута пра мастацкія асаблівасці бытавых плеценых вырабаў канца ХIХ — пачатку ХХ ст., а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Старонкі