Контррэфармацыя ў ВКЛ (фільм, «Гісторыя пад знакам «Пагоні»)

фільм Гісторыя пад знакам Пагоні Контррэфармацыя ў ВКЛФільм: Контррэфармацыя ў ВКЛ

Від: Дакументальны

Характарыстыка: Фільм з дакументальнага цыкла «Гісторыя пад знакам «Пагоні» («Белсат»). Рэфармацыйная плынь, якая здавалася непахіснай пры жыцці Мікалая Радзівіла Чорнага, неўзабаве сутыкнулася з агрэсіўнай палітыкай каталіцкай царквы. Контррэфармацыя паказала, што касцёл здольны да мабілізацыі. У Рэчы Паспалітай яна дасягнула вялізарных поспехаў, прычым у асноўным мірным шляхам. Поспехі контррэфармацыі ў ВКЛ тлумачыліся слабой сацыяльнай базай Рэфармацыі.



Контррэфармацыя ў Вялікім княстве Літоўскім пачалася ў 1569 г. са з’яўленнем езуітаў. Асабліва іх падтрымлівалі Стэфан Баторый і Жыгімонт ІІІ. Хутка у ВКЛ узнікла сетка калегіумаў, дзе маглі бясплатна навучацца не толькі дзеці католікаў. Аднак выхоўвалі калегіумы менавіта ў каталіцкім духу.

У 1581 г. на Рынкавай плошчы ў Вільні запалала вогнішча. Гарэлі кнігі, выдадзеныя ў Берасці і Нясвіжы ў часы панавання Рэфармацыі. Яшчэ праз 10 гадоў у сталіцы ВКЛ езуітамі быў спалены кальвінісцкі збор. Але езуіты не толькі знішчалі, але і самі стваралі. Іх унёсак у развіццё нашай культуры і асветы быў прыкметны.

Фільм узяты з агульнадаступных крыніц. Сайт Adverbum.org не ўтрымлівае відэафайлаў, а прапануе спасылкі на іх. Спасылкі на фільмы даюцца выключна з мэтай азнаямлення. Калі спасылка не працуе, калі ласка, паведаміце аб гэтым у каментарах або праз форму сувязі.