Казімір Лышчынскі (фільм, «Гісторыя пад знакам «Пагоні»)

фільм Гісторыя пад знакам Пагоні Казімір ЛышчынскіФільм: Казімір Лышчынскі

Від: Дакументальны

Характарыстыка: Фільм з дакументальнага цыкла «Гісторыя пад знакам «Пагоні» («Белсат»). Прадстаўнік старадаўняга шляхецкага роду, Казімір Лышчынскі атрымаў бліскучую адукацыю у езуіцкім калегіуме і Кракаўскім універсітэце. Таленавіты юнак уступіў у ордэн езуітаў і з часам заняў пасаду прарэктара Берасцейскага калегіума. Неўзабаве ён пакінуў кар’еру, каб кінуць выклік касцёлу. У сваім маёнтку Казімір Лышчынскі напісаў трактат «Аб неіснаванні Бога». Гэта быў арыгінальны філасофскі твор, у якім аўтар адмаўляў рэлігійную сутнасць свету і сцвярджаў, што прырода развіваецца па сваіх натуральных законах. Вера ў Бога, як лічыў Лышчынскі, з’яўляецца выключна вынікам чалавечай фантазіі.

Казімір Лышчынскі адмаўляў панаванне царквы, марыў аб свеце без улады і народах без гаспадароў. Галоўнае — лічыў ён — не звышнатуральны розум, а розум звычайнага чалавека. Ён не імкнуўся да ваяўнічага атэізму — ён з’яўляўся філосафам, якога цікавіла ісціна. Але часы рэлігійнага цемрашальства не спрыялі інтэлектуальнай свабодзе. Па даносу суседа Казімір Лышчынскі быў схоплены і зняволены.


Суд пастанавіў спаліць філосафа і яго «бязбожныя лісты». Аднак Казімір Лышчынскі быў шляхціцам. Пад ціскам шляхты вялікі князь і кароль Ян Сабескі замяніў спаленне адсячэннем галавы. Прысуд быў выкананы 30 сакавіка 1689 г. Клерыкалізму, рэлігійнаму фанатызму і цемрашальству суджана было панаваць на беларускіх землях яшчэ больш за два стагоддзі.

Фільм узяты з агульнадаступных крыніц. Сайт Adverbum.org не ўтрымлівае відэафайлаў, а прапануе спасылкі на іх. Спасылкі на фільмы даюцца выключна з мэтай азнаямлення. Калі спасылка не працуе, калі ласка, паведаміце аб гэтым у каментарах або праз форму сувязі.