Калечыц, І.Л. Эпіграфіка Беларусі Х–ХIV стст.

Калечыц І.Л. Эпіграфіка Беларусі Х–ХIV стст.Кніга: Калечыц, І.Л. Эпіграфіка Беларусі Х–ХIV стст. / І.Л. Калечыц. — Мінск : Беларуская навука, 2011. — 271 с.

Характарыстыка: Эпіграфічныя помнікі Х–ХIV стст., знойдзеныя на тэрыторыі Беларусі, — цікавая і маладаследаваная старонка айчыннага крыніцазнаўства. У параўнанні з аналагічнымі помнікамі з іншых усходнеславянскіх тэрыторый, помнікі эпіграфікі Х–ХIV стст. з тэрыторыі Беларусі даследаваны слаба, а эпіграфіка Беларусі як спецыяльная гістарычная дысцыпліна знаходзіцца ў зародкавым стане. Пісьмовыя крыніцы па гісторыі Беларусі гэтага перыяду прадстаўлены летапісамі і эпіграфічнымі помнікамі. Летапісы, безумоўна, з’яўляюцца асноўнай крыніцай і змяшчаюць шмат каштоўнай інфармацыі. Але і помнікі эпіграфікі ўтрымліваюць унікальную фактаграфічную інфармацыю, якая не павінна заставацца па-за межамі вывучэння.

Існуе пэўная колькасць эпіграфічных помнікаў дахрысціянскай эпохі з нечытабельнымі надпісамі. Складанасць іх вывучэння абумоўлена адсутнасцю агульнага зводу гэтых помнікаў, іх класіфікацыі і навуковага падыходу да вывучэння. Першыя бясспрэчна датуемыя і амаль бясспрэчна чытаемыя надпісы адносяцца да Х–ХI стст. Верхняя мяжа даследуемага перыяду — ХIV ст. — даволі ўмоўная, паколькі характарызуецца скарачэннем колькасці эпіграфічных помнікаў. Шырэй за пазначаныя межы вывучаюцца кірылічныя алтарныя графіці Спаса-Праабражэнскай царквы (ХII–ХVIII стст.), што тлумачыцца неабходнасцю комплекснага падыходу да іх даследавання. Да цяперашняга часу на тэрыторыі Беларусі знойдзена больш за 150 надпісаў Х–ХIV стст., трэцюю частку якіх складаюць графіці полацкай Спаса-Праабражэнскай царквы.

Манаграфія Іны Леанідаўны Калечыц з’яўляецца першай працай, у якой праводзіцца аналіз, класіфікацыя і комплекснае вывучэнне сукупнасці эпіграфічных понікаў, знойдзеных на тэрыторыі Беларусі і датуемых Х–ХIV стст., а таксама кірылічных алтарных графіці ХII–ХVIII стст. полацкай Спаса-Праабражэнскай царквы. Алтарныя графіці полацкай Спаса-Праабражэнскай царквы публікуюцца ўпершыню.

Матэрыялы з беларускіх зямель у кантэксце даследавання эпіграфікі раней вывучаліся эпізадычна. Эпіграфічныя помнікі з’яўляюцца не толькі крыніцамі для вывучэння пісьма і не проста нясуць інфармацыю пра час стварэння надпісаў. Яны даюць звесткі пра вераванні, мову, антрапанімію тагачаснай Беларусі і шэрагу іншых аспектаў гістарычных працэсаў, што адбываліся на тэрыторыі Беларусі. У комплексе з іншымі крыніцамі, помнікі эпіграфікі даюць больш аб’ектыўную карціну мінулага нашага народа.

Фармат: Pdf.

Памер: 37,55 MB.

Крыніца: Рэпазіторый Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта.

Заўвага: Кніга размешчана на іншым сайце. Спасылка вядзе на старонку, з якой магчыма спампоўванне.

Перайсці/Перейти.

Усе матэрыялы бібліятэкі атрыманы з агульнадаступных крыніц. Сайт Adverbum.org не ўтрымлівае файлаў кніг, а прапануе спасылкі на іх. Спасылкі на кнігі па гісторыі даюцца выключна з мэтай азнаямлення. Калі спасылка не працуе, калі ласка, паведаміце аб гэтым у каментарах або праз форму сувязі.


Змест:
УВОДЗІНЫ

ГЛАВА 1. ГІСТАРЫЯГРАФІЯ ДАСЛЕДАВАННЯ ЭПІГРАФІЧНЫХ ПОМНІКАЎ БЕЛАРУСІ Х–ХІVстст.
ГЛАВА 2. МЕТАДЫ ДАСЛЕДАВАННЯ ЭПІГРАФІЧНЫХ ПОМНІКАЎ
ГЛАНА 3. КЛАСІФІКАЦЫЯ ЭПІГРАФІЧНЫХ ПОМНІКАЎ
ГЛАВА 4. ЭПІРАФІЧНЫЯ ПОМНІКІ
4.1. Каменныя эпіграфічныя помнікі
4.2. Драўляныя эпіграфічныя помнікі
4.3. Металічныя эпіграфічныя помнікі
4.4. Гліняныя эпіграфічныя помнікі
4.5. Касцяныя эпіграфічныя помнікі
4.6. Скураныя эпіграфічныя помнкі
4.7. Шкляныя эпіграфічяыя помнікі
4.8. Надпісы на сценах пабудоў
4.8.1. Графіці полацкай Спаса-Праабражэнскай царквы

ЗАКЛЮЧЭННЕ
ЛІТАРАТУРА
ДАДАТАК