Іван Жахлівы і полацкая трагедыя (фільм, «Гісторыя пад знакам «Пагоні»)

фільм Гісторыя пад знакам Пагоні Іван Жахлівы і полацкая трагедыяФільм: Іван Жахлівы і полацкая трагедыя

Від: Дакументальны

Характарыстыка: Фільм з дакументальнага цыкла «Гісторыя пад знакам «Пагоні» («Белсат»). Іван IV Жахлівы (Грозны) — змрочная асоба ў беларускай, ды і расійскай гісторыі. Адукаваны ды набожны маскоўскі цар запомніўся жорсткай барацьбой з уласным баярствам ды іншымі падданымі, якая межавала з садызмам. У гісторыю Беларусі Іван Жахлівы ўвайшоў у сувязі з Інфлянцкай (Лівонскай) вайной. У 1558 г. Іван IV распачынае вайну супраць Інфлянцкага ордэна. Паводле таемнага пагаднення паміж ордэнам і Вялікім княствам Літоўскім, тэрыторыя Інфлянтаў пераходзіць пад пратэктарат ВКЛ. У Лівонію рушыць войска Вялікага княства на чале з Мікалаем Радзівілам Чорным. У адказ Іван IV пачынае вайну з ВКЛ. У 1563 г. выдатна ўзброенае маскоўскае войска заняло Полацк. Тысячы людзей былі выгнаны ў Маскоўскае царства. Па загадзе цара былі забіты манахі-бернардзіны і дамініканцы. Яўрэйскае насельніцтва было патоплена ў Дзвіне.

Фільм утрымлівае некаторыя недакладнасці. Так, Іван Жахлівы не мог упершыню ўбачыць Крыж Еўфрасінні Полацкай у захопленым горадзе, бо наадварот, вярнуў яго ў Полацк. Гледзячы па знаходжанню асобных кніжак з бібліятэкі полацкага Сафійскага сабора ў кнігазборах Польшчы, полацкая бібліятэка не была знішчана маскоўскімі войскамі, а была разрабавана заходнееўрапейскімі наёмнікамі ў час вызвалення Полацка Стэфанам Баторыем.


Фільм узяты з агульнадаступных крыніц. Сайт Adverbum.org не ўтрымлівае відэафайлаў, а прапануе спасылкі на іх. Спасылкі на фільмы даюцца выключна з мэтай азнаямлення. Калі спасылка не працуе, калі ласка, паведаміце аб гэтым у каментарах або праз форму сувязі.