Іасафат Кунцэвіч (фільм, «Гісторыя пад знакам «Пагоні»)

фільм Гісторыя пад знакам Пагоні Іасафат КунцэвічФільм: Іасафат Кунцэвіч

Від: Дакументальны

Характарыстыка: Фільм з дакументальнага цыкла «Гісторыя пад знакам «Пагоні» («Белсат»). Лёс і смерць полацкага архіепіскапа Іасафата Кунцэвіча — яскравы прыклад таго, да чаго можа прывесці рэлігійны фанатызм у шматканфесійнай краіне. У Вялікім княстве Літоўскім на працягу стагодзяў складвалася адмысловая сістэма міжканфесійных адносін, прынцыпам якой была верацярпімасць. Уніяцтва было праявай контррэфармацыі, спробай уніфікацыі, рэлігійнага аб’яднання насельніцтва. Аднак, укараненне Брэсцкай уніі прывяло не да кансалідацыі, а да ўзмацнення напружанасці. Выбух адбыўся ў Віцебску.



Іасафата Кунцэвіча называлі «душахватам», бо сваім красамоўствам ён пераканаў мноства віленскіх вернікаў прыняць унію. Памяркоўнасць і верацярпімасць не былі ўласцівы Кунцэвічу. На падуладных ягонай царкоўнай волі землях зачыняліся праваслаўныя цэрквы, знявольваліся праваслаўныя святары, забараняліся набажэнствы. Нават браты-католікі выказвалі незадаволенасць такімі дзеяннямі архіепіскапа. Гісторыя мела сумны вынік. У 1623 г. натоўп віцяблян напаў на дом Іасафата Кунцэвіча. Уладыка быў забіты.

Фільм узяты з агульнадаступных крыніц. Сайт Adverbum.org не ўтрымлівае відэафайлаў, а прапануе спасылкі на іх. Спасылкі на фільмы даюцца выключна з мэтай азнаямлення. Калі спасылка не працуе, калі ласка, паведаміце аб гэтым у каментарах або праз форму сувязі.