Алесь Адамовіч. Хатынская аповесць (аўдыёзапіс, 1974 г.)

Запіс: аўдыёспектакль «Хатынская аповесць» паводле аповесці Алеся Адамовіча

Характарыстыка: Сюжэт «Хатынскай аповесці» складаюць успаміны былога партызана Фларыяна Гайшуна, які едзе на адкрыццё помніка. Ён страціў зрок, таму галасы аднапалчан будзяць даўнія успаміны. Шмат гадоў таму ён — падлетак Флёра — даведаўся, што карнікі забілі яго сям’ю і ўсіх суседзяў. А потым стаў сведкам таго, як немцы і паліцаі жыўцом спалілі жыхароў суседняй вёскі…

«Хатынская аповесць» Алеся Адамовіча ўбачыла свет у 1972 г. У 1976 г. аўтар атрымаў за яе Дзяржаўную прэмію БССР. У 1985 г. на экраны выйшла кінастужка вядомага рэжысёра Элема Клімава «Ідзі і глядзі», сцэнар якой быў напісаны паводле «Хатынскай аповесці» і іншых твораў Алеся Адамовіча. Фільм заняў першае месца на Сусветным кінафестывалі ў Маскве. На Беларускім радыё аўдыёспектакль «Хатынская аповесць» быў пастаўлены ў 1974 г. Ён і прапануецца вашай увазе.



Аўтар: Алесь Адамовіч.
Рэжысёр: Народная артыстка Беларусі Зінаіда Браварская.
У ролях занятыя: Народны артыст СССР Віктар Тарасаў, артыст Аляксандр Мароз, Народны артыст СССР Леанід Рахленка, Народныя артысты Беларусі Лілія Давідовіч, Генадзь Гарбук, Павел Кармунін, Арнольд Памазан, Мікалай Кірычэнка, Заслужаныя артысты Беларусі Алена Рынковіч, Барыс Уладамірскі, Яўгенія Кавалёва, Наталля Качаткова,Сяргей Краўчанка, артысты Маргарыта Громава, Святлана Некіпелава, Аляксандр Уладамірскі, Іван Леснеўскі, Юрый Лясны.
Год запісу: 1974.

Крыніца: Першы нацыянальны канал Беларускага радыё.

Запіс узяты з агульнадаступных крыніц. Сайт Adverbum.org не ўтрымлівае аўдыёфайлаў, а прапануе спасылкі на іх. Спасылкі на запісы даюцца выключна з мэтай азнаямлення. Калі спасылка не працуе, калі ласка, паведаміце аб гэтым у каментарах або праз форму сувязі.