Гісторыя сялянства Беларусі. Т. 1. Гісторыя сялянства Беларусі ад старажытнасці да 1861 г.

Гісторыя сялянства Беларусі Т. 1Кніга: Гісторыя сялянства Беларусі. У 3 т. Т. 1. Гісторыя сялянства Беларусі ад старажытнасці да 1861 г. / Я.К. Анішчанка, Г.Я. Галенчанка, В.Ф. Голубеў [і інш.]; пад рэд. В.І. Мялешкі [і інш.]. — Мінск : Беларуская навука, 1997. — 431 с. ; іл.

Характарыстыка: Вывучэнне шматвяковай гісторыі сялянства Беларусі ўяўляе значную навуковую і грамадскую цікавасць. Чым далей у глыбіню стагоддзяў, тым у большай ступені гісторыя сялянства супадае з гісторыяй народа. Быў час, калі сялянства з’яўлялася адзіным сацыяльным асяроддзем існавання чалавека. Па меры набліжэння да сучаснасці, з узнікненнем новых сацыяльных груп, гісторыю сялянства ўсё ў меншай ступені можна параўноўваць з гісторыяй усяго народа. Мінулае сялянства выступае як істотная частка агульнай гісторыі этнаса.

Выданне складаецца з трох тамоў, апошні з якіх на дадзены момант (2015 год) так і не выйшаў з друку. У прапануемым першым томе адлюстравана гісторыя сялянства Беларусі пачынаючы з ранняга сярэднявечча і заканчваючы першай паловай ХІХ ст. (часам напярэдадні рэформы 1861 г.). Раскрываюцца перадумовы фарміравання сялянства, прасочваецца яго эвалюцыя, ператварэння ў клас феадальнага грамадства. Значная ўвага нададзена розным бакам жыцця сялянства ў перыяд умацавання паншчыны і прыгоннага права. Разглядаюцца аграрныя рэформы, праведзеныя ў той час, калі беларускія землі складалі асноўную частку Вялікага Княства Літоўскага. На аснове аналізу розных бакоў сялянскага жыцця характарызуецца антыфеадальны рух, асабліва ў канцы XVI — сярэдзіне XVII ст. Адлюстроўваюцца розныя формы феадальнага прыгнёту, якія прывялі да барацьбы сялян за сацыяльнае вызваленне. Раскрываюцца працэсы, звязаныя з эвалюцыяй сялянства ва ўмовах крызісу федаальна-прыгонніцкай сістэмы.

Фармат: Djvu.

Памер: 4,7 MB.

Крыніца: Rutracker.org.

Спампаваць кнігу/Скачать книгу.

Усе матэрыялы бібліятэкі атрыманы з агульнадаступных крыніц. Сайт Adverbum.org не ўтрымлівае файлаў кніг, а прапануе спасылкі на іх. Спасылкі на кнігі па гісторыі даюцца выключна з мэтай азнаямлення. Калі спасылка не працуе, калі ласка, паведаміце аб гэтым у каментарах або праз форму сувязі.


Змест:
Уводзіны
Уступ

РАЗДЗЕЛ 1. СЯЛЯНСТВА Ў VІ–ХІІІ стст.
Глава 1. Перадумовы фарміравання сялянства ў перыяд разлажэння першабытнаабшчынных адносін (VI–VIII стст.)
1. Усходнеславянскія плямёны і іх гаспадарка
2. Абшчына і яе эвалюцыя. Пачатак працэсу станаўлення сялянства ў славян
Глава 2. Сялянства ў перыяд раннефеадальнага грамадства ў IX–ХІІІ стст.
1. Формы феадальнай залежнасці і катэгорыі сельскага насельніцтва
2. Павіннасці і сацыяльнае становішча сялян

РАЗДЗЕЛ 2. СЯЛЯНСТВА Ў XIV — сярэдзіне XVII ст.
Глава 1. Сялянства ў перыяд усталявання паншчыны і прыгонніцтва
1. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя ўмовы развіцця сялянства
2. Сялянская гаспадарка
3. Сялянскія павіннасці і падаткі
4. Аграрная рэформа сярэдзіны XVI ст.
5. Запрыгоньванне сялянства
6. Сацыяльна-класавыя канфлікты
Глава 2. Сяляне Беларусі ў канцы XVI — першай палове XVII ст.
1. Сялянскае насельніцтва
2. Гаспадарка сялян
3. Рыначныя сувязі
4. Павіннасці і падаткі сялян
Глава 3. Антыфеадальны рух у канцы XVI — сярэдзіне XVII ст.
1. Барацьба супраць феадальнага прыгнёту
2. Антыфеадальная вайна 1648–1651 гг.

РАЗДЗЕЛ 3. СЯЛЯНСТВА ў другой палове XVII — першай трэці XVIII ст.
Глава 1. Беларуская веска ў гады ваенных разбурэнняў
1. Сялянская гаспадарка ў час войнаў сярэдзіны XVII — пачатку XVIII ст. і яе аднаўленне
2. Сялянскія павіннасці. Змены ў землеўладанні і землекарыстанні
Глава 2. Міжсаслоўныяканфлікты
1. Супраціўленне сялян узмацненню эксплуатацыі
2. Паўстанне ў Крычаўскім старостве

РАЗДЗЕЛ 4. СЯЛЯНСТВА ў другой трэці — канцы XVIII ст. (ДА ДАЛУЧЭННЯ БЕЛАРУСІ ДА РАСІІ)
Глава 1. Гаспадарка сялян
1. Земляробства
2. Жывёлагадоўля
3. Сялянскае землеўладанне і феадальная рэнта
4. Неземляробчыя заняткі
5. Маёмасная дыферэнцыяцыя і сацыяльнае расслаенне сялянства
Глава 2. Таварна-грашовыя адносіны
1. Сувязі сялянства з рынкам
2. Бюджэт сялян
Глава 3. Сялянскі рух
1. Няўзброенае супраціўленне
2. Узброеныя выступленні. Паўстанне на Каменшчыне

РАЗДЗЕЛ 5. СЯЛЯНСТВА ВА ЎМОВАХ РАЗЛАЖЭННЯ I КРЫЗІСУ ФЕАДАЛЬНА-ПРЫГОННІЦКАЙ СІСТЭМЫ (КАНЕЦ XVIII — ПЕРШАЯ ПАЛОВА ХІХ ст.)
Глава 1. Становішча сялянства
1. Змены ў становішчы сялянства пасля далучэння Беларусі да Расіі
2. Дэмаграфічная характарыстыка сельскага насельніцтва
Глава 2. Сялянская гаспадарка
1. Землеўладанне і землекарыстанне сялян
2. Земляробства і жывёлагадоўля
3. Феадальныя павіннасці
4. Промыслы і рамяство. Работа па найму
5. Гандлёвыя сувязі
Глава 3. Узмацненне сацыяльных супярэчнасцей
1. Дыферэнцыяцыя сялян
2. Аграрныя рэформы 40-х — сярэдзіны 50-х гадоў
3. Сялянскі pyx

РAЗДЗЕЛ 6. КУЛЬТУРА І БЫТ СЯЛЯНСТВА
Глава 1. Матэрыяльная культура
1. Сельскія пасяленні
2. Прылады працы і предметы быту
3. Ежа і адзенне
4. Сям’я і быт
Глава 2. Духоўная культура

Заключэнне
Паказальнік імёнаў
Паказальнік геаграфічных назваў