Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі: матэрыялы VII Міжнароднай навуковай канферэнцыі

Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі 2017Кніга: Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі : матэрыялы VII Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Полацк, 1–2 лістапада 2017 г.) / [Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік] ; уклад. Т. У. Явіч. — Полацк : Полацкае кніжнае выдавецтва, 2019. — 339 с.

Характарыстыка: У 1987 г. у Полацкім гісторыка-археалагічным запаведніку прайшла навуковая канферэнцыя «История и археология Полоцка и Полоцкой земли», назва якой адсылала да семінара «Археология и история Пскова и Псковской земли», запачаткаванага акадэмікам В.В. Сядовым. Канферэнцыя была прымеркавана да 1125-годдзя Полацка. У ёй прынялі ўдзел гісторыкі і археолагі з Масквы і Ленінграда, Кіева і Мінска, Віцебска і Калугі, інтарэсы якіх датычыліся Полацкай зямлі. Канферэнцыя стала першай з серыі навуковых форумаў з агульнай назвай «Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі», якія ладзяцца Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным запаведнікам раз на 5 гадоў.

У зборніку VII канферэнцыі «Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі», якая адбылася ў 2017 г., надрукаваны артыкулы М.М. Баўтовіча, І.А. Бортніка, В.А. Вароніна, А.В. Вайцяховіча, В.У. Галубовіча, Т.А. Джумантаевай і Т.Д. Рудавай, Д.У. Дука, В.А. Емяльянчык, П.Л. Зыкава і Я.М. Торшына, І.Л. Калечыц, М.В. Клімава і шэрагу іншых гісторыкаў, археолагаў і музеязнаўцаў, якія вывучаюць матэрыяльную і духоўную спадчыну Полацка і Полацкага рэгіёна ад старажытнасці да нашых дзён.

На сайце таксама маюцца зборнікі тэзісаў і артыкулаў канферэнцый «Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі» 1987, 1992, 1997, 2002, 2007, 2012 (частка 1 і частка 2) гадоў.

Фармат: Pdf.

Памер: 6,44 MB.

Крыніца: Сайт Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.

Заўвага: Кніга размешчана на іншым сайце. Спасылка вядзе на старонку, з якой магчыма спампоўванне.

ПЕРАЙСЦІ ДА СПАМПОЎВАННЯ/ПЕРЕЙТИ К СКАЧИВАНИЮ.

Усе матэрыялы бібліятэкі атрыманы з агульнадаступных крыніц. Сайт Adverbum.org не ўтрымлівае файлаў кніг, а прапануе спасылкі на іх. Спасылкі на кнігі па гісторыі даюцца выключна з мэтай азнаямлення. Калі спасылка не працуе, калі ласка, паведаміце аб гэтым у каментарах або праз форму сувязі.


Змест:
Падсумаванне
М.М. Баўтовіч. Дамінік Мора: хрысціянскі рыцар на Полацкім замку
І.А. Бортнік. Месца Пятра Стаброўскага ў гісторыі грамадска-палітычнай думкі ВКЛ канца XVI — пачатку XVII ст.
В.А. Варонін. Полацк на мяжы XV і XVI стагоддзяў: падзеі, працэсы, рысы штодзённасці
А.В. Войтехович. Междуречье Березины Днепровской и Вилии в конце І — начале ІІ тысячелетий (по материалам раскопок курганных могильников)
В.У. Галубовіч. Канфлікт полацкага ваяводы Януша Кішкі з полацкім магістратам адносна магдэбургскага прывілея 1633 г.
Т.А. Джумантаева, Т.Д. Рудава. Полацкаму музею-запаведніку — 50
Д.В. Дук. У истоков новой идентичности: Франциск Скорина
В.А. Емяльянчык. Новыя матэрыялы да антрапалогіі сярэднявечнага насельніцтва Полацка
П.Л. Зыков, Е.Н. Торшин. Исследования северного помещения на хорах Спасской церкви Евфросиньева монастыря в Полоцке
И.Л. Калечиц. Граффити о ремонтах в Спасо-Преображенской церкви г. Полоцка
Д.В. Кепин. Типология музеев-заповедников
М.В. Клімаў. Новыя археалагічныя даследаванні фартэцый перыяду Інфлянцкай вайны на Полаччыне
А.И. Корсак. Социально-экономическое положение г. Полоцка в условиях немецкой оккупации (1941–1944 гг.)
В.І. Кошман. Новыя археалагічныя даследаванні малых гарадоў Полацкай зямлі. Летапісны Барысаў
С.В. Кулинок. Архитектура Полоцка в отражении документов Белорусского государственного архива научно-технической документации
І.У. Магалінскі, А.Л. Коц. Новыя знаходкі плавільнага посуду полацкіх ювеліраў
А.У. Мацук. Полацкі кашталян Валяр’ян Жаба ў грамадска-палітычным жыцці ВКЛ у першай палове XVIII ст.
А.А. Огородников. Материальный ущерб, нанесённый Полоцку в результате войны и нацистской оккупации
А.Ф. Оськин, В.Б. Талдыкин. Аудиогид «Прогулка по Нижне-Покровской»
С.В. Подлевский. Символические граффити Успенского собора Елецкого монастыря в Чернигове
А.И. Селицкий. Род Селицких в истории Полоцкого воеводства в XVI–XVIII вв.
В.В. Снагощенко. Роль краеведческого музея в сохранении и презентации культурного наследия города (на примере г. Сумы)
А.А. Соловьёв. Ремонты зданий бывшего кадетского корпуса в 1919–1924 гг. по материалам Зонального государственного архива в г. Полоцке
Е.В. Сумко. комплектование и кадровый состав Полоцкой уездной советской рабоче-крестьянской милиции (1918–1924)
С.В. Тарасаў. Полацк у часы Ефрасінні. Археалагічна-тапаграфічная замалёўка
А.А. Трусаў. Гісторыя будаўнічай тэхнікі полацкай архітэктурнай школы
В.У. Чараўко. Пахавальны абрад познесярэдневяковага могільніка каля в. Івесь Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці (па матэрыялах археалагічных даследаванняў у 2010–2015 гг.)

Звесткі аб аўтарах