Генрых Валуа (фільм, «Гісторыя пад знакам «Пагоні»)

фільм Гісторыя пад знакам Пагоні Астафій ВаловічФільм: Астафій Валовіч

Від: Дакументальны

Характарыстыка: Фільм з дакументальнага цыкла «Гісторыя пад знакам «Пагоні» («Белсат»). Гэты манарх выпадкова злучыў у сваёй асобе беларускую і французскую гісторыю. З ім звязвалі свае надзеі магнаты і ВКЛ, і Польшчы. Але Генрых Валуа з большай увагай сачыў за падзеямі на далёкай радзіме, чым дбаў пра дабрабыт новых падданых.

Пасля смерці Жыгімонта ІІ дынастыя Ягелонаў перарвалася. Перад Вялікім княствам Літоўскім і Польскім каралеўствам паўстала пытанне выбара манарха. Погляды большасці магнатаў Рэчы Паспалітай былі скіраваны на Францыю. Перавага аддавалася Генрыху Валуа. Гэтыя планы ледзьве не перакрэсліла Варфаламееўская ноч 1572 г., калі адбылося масавае забойства католікамі некалькіх тысяч гугенотаў. Магнаты Рэчы Паспалітай, у значнай ступені пратэстанты, былі незадаволены гэтым.


Таму кандыдатура Генрыха была прынята пры адной умове. Паслы Рэчы Паспалітай запатрабавалі зацвердзіць акт аб абмежаванні ўлады манарха. Кароль і вялікі князь пазбаўляўся заканадаўчага права, не мог змяняць старыя і ўводзіць новыя падаткі, прызначаць сабе пераемніка. Шляхта і магнаты маглі адмовіцца ад падпарадкавання манарху, калі той, на іх думку, не выконваў сваіх абавязкаў. Для Францыі з яе амаль абсалютнай манархіяй такія ўмовы выглядалі дзіўнымі. Тым не менш, Генрых пагадзіўся на іх. Так узніклі «Генрыкавы артыкулы», якія ў далейшым пацвярджаў кожны вялікі князь літоўскі і кароль польскі.

Унікаць у дзяржаўныя справы Рэчы Паспалітай Генрых Валезы, як яго называлі, нават не пачаў. У 1574 г. памёр яго брат, французскі кароль Карл IX. Генрых Валуа таемна выехаў з Кракава і неўзабаве стаў новым каралём Францыі. Як і Жыгімонт Аўгуст, ён быў апошнім прадстаўніком сваёй дынастыі. Да канца жыцця Генрых карыстаўся тытуламі караля польскага і вялікага князя літоўскага.

Фільм узяты з агульнадаступных крыніц. Сайт Adverbum.org не ўтрымлівае відэафайлаў, а прапануе спасылкі на іх. Спасылкі на фільмы даюцца выключна з мэтай азнаямлення. Калі спасылка не працуе, калі ласка, паведаміце аб гэтым у каментарах або праз форму сувязі.