Філон Кміта (фільм, «Гісторыя пад знакам «Пагоні»)

фільм Гісторыя пад знакам Род Радзівілаў у ВКЛФільм: Род Радзівілаў у ВКЛ

Від: Дакументальны

Характарыстыка: Фільм з дакументальнага цыкла «Гісторыя пад знакам «Пагоні» («Белсат»). Не так часта імя аднаго і таго ж чалавека сустракаецца на старонках гістарычных выданняў і ў падручніках па літаратуры. Даволі рэдка бліскучы ваенны талент спалучаецца з выдатнай пісьменніцкай манерай. Але ў выпадку Філона Кміты было менавіта так. Ён быў сынам беларускага шляхціца з роду Кмітаў, што аселі ў Кіеўскім ваяводстве, і праславіўся бліскучымі перамогамі ў войнах з Масквой. Найбольшую славу атрымаў сваімі дзеяннямі ў час Інфлянцкай вайны. У якасці ўзнагароды ён атрымаў Чарнабыльскае ўладанне ў Кіеўскім ваяводстве. Так да прозвішча Кміта дадалося другое — Чарнабыльскі.

Акрамя таго, ён становіцца аршанскім старостам. У сферу яго абавязкаў уваходзіла ахова мяжы, разведка і контрразведка ў дачынненні да Маскоўскага царства. У час вызвалення Полацка войскам Стэфана Баторыя Філон Кміта-Чарнабыльскі будзе прыкрываць асноўныя сілы Рэчы Паспалітай з боку Смаленска. Але Філон Кміта ўвайшоў у гісторыю яшчэ і як і пісьменнік. Абавязак інфармаваць Вільню аб становішчы на мяжы вымушаў аршанскага старосту часта пісаць данясенні, якіх да нашага часу захавалася 30. Гэтыя эпісталярна-публіцыстычныя творы маюць бясспрэчную літаратурную ды гістарычную каштоўнасць. У лістах Філона Кміты была не толькі інфармацыя аб вайсковых прыгатаваннях маскоўцаў, але і ўздымаліся грамадска-палітычныя пытанні. Так, у лісце да Астафея Валовіча Філон Кміта-Чарнабыльскі дзеліцца негатыўным прагнозам адносна паланізацыі Вялікага княства Літоўскага.


Фільм узяты з агульнадаступных крыніц. Сайт Adverbum.org не ўтрымлівае відэафайлаў, а прапануе спасылкі на іх. Спасылкі на фільмы даюцца выключна з мэтай азнаямлення. Калі спасылка не працуе, калі ласка, паведаміце аб гэтым у каментарах або праз форму сувязі.