Гаштольды (фільм, «Гісторыя пад знакам «Пагоні»)

фільм Гісторыя пад знакам ГаштольдыФільм: Гаштольды

Від: Дакументальны

Характарыстыка: Фільм з дакументальнага цыкла «Гісторыя пад знакам «Пагоні» («Белсат»). Гаштольды (Гаштаўты) — адзін з самых знатных і багатых родаў Вялікага княства Літоўскага. Іх галоўнымі супернікамі ў палітычнай барацьбе былі Радзівілы. Летапісы называюць пачынальнікам Гаштольдаў міфічнага гетмана Крумпу, але першым вядомым прадстаўніком роду з’яўляўся Андрэй Гаштольд, палкаводзец князя Гедзіміна.

Ян Гаштольд браў актыўны ўдзел у барацьбе паміж Свідрыгайлам і Жыгімонтам Кейстутавічам — спачатку на баку Свідрыгайлы, потым — на баку Жыгімонта Кейстутавіча. Пасля забойства апошняга Ян Гаштольд узначаліў групоўку магнатаў, якая дамагалася абвяшчэння вялікім князем 13-гадовага Казіміра — брата польскага караля Уладзіслава. Напаіўшы польскую дэлегацыю, Ян і астатнія магнаты скарысталіся зручным момантам. У ноч на 29 чэрвеня 1440 г. у Віленскім кафедральным касцёле Казімір быў абвешчаны вялікім князем.


Праз 6 гадоў, калі Казімір стаў польскім каралём і перастаў апекавацца ВКЛ, Ян Гаштольд перайшоў у апазіцыю да яго. Сын Яна Марцін Гаштольд верай і праўдай служыў манарху. Сын Марціна, канцлер Альбрэхт Гаштольд, абараняў найперш інтарэсы ВКЛ. Вядома гісторыя, калі ён спрабаваў выселіць з ВКЛ польскіх каталіцкіх манахаў, бо тыя не ведалі старабеларускай мовы і з пагардай ставіліся да мясцовай культуры. Актыўны ўдзел Альбрэхт Гаштольд актыўна ўдзельнічаў у стварэнні Статута ВКЛ 1529 г. Менавіта ён быў ініцыятарам унясення ў Статут пункта, згодна з якім чужынцы, не народжаныя ў Вялікім княстве, не мелі права займаць у ім пасады і набываць землі. Пра значнасць Яна Гаштольда сведчыць факт, што толькі яму і вялікаму гетману Канстанціну Астрожскаму вялікі князь дазволіў ужываць для пячатак чырвоны воск (як у вялікакняжацкай канцылярыі). Усе іншыя магнаты карысталіся зялёным воскам.

Сын Яна Гаштольда Станіслаў быў першым мужам Барбары Радзівіл. На думку Мікалая Улашчыка, ён з’яўляўся ініцыятарам стварэнне легендарнай часткі летапіснай гісторыі ВКЛ. Пасля смерці Станіслава род Гаштольдаў згас, пакінуўшы яркі след у гісторыі Вялікага княства Літоўскага.

Фільм узяты з агульнадаступных крыніц. Сайт Adverbum.org не ўтрымлівае відэафайлаў, а прапануе спасылкі на іх. Спасылкі на фільмы даюцца выключна з мэтай азнаямлення. Калі спасылка не працуе, калі ласка, паведаміце аб гэтым у каментарах або праз форму сувязі.