Ермаловіч, М. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды

Ермаловіч, М. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыядыКніга: Ермаловіч, М. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды / М. Ермаловіч. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1990. — 366 с.; іл.

Анатацыя: Кніга Міколы Ермаловіча ўяўляе сабой плён яго шматгадовых навуковых пошукаў і прысвечана аднаўленню па драбніцах гісторыі Беларусі полацкага і новагародскага перыядаў. Выкарыстоўваючы даныя летапісаў, тапанімікі, археалогіі, аўтар паспрабаваў прасачыць лёс нашай зямлі, пачынаючы са старажытных часоў і заканчваючы ўтварэннем і ўмацаваннем Вялікага княства Літоўскага. Смеласць і арыгінальнасць пазіцыі, непрыманне ідэалагічных догмаў і шаблонаў, якія панавалі ў гістарычнай навуцы на працягу гадоў, сталі прычынай таго, што праца М. Ермаловіча пабачыла свет толькі ў 1990 г. З пазіцый сённяшняга дня шмат што ў канцэпцыі аўтара падаецца памылковым, аднак гэты твор быў адным з тых, якія падштурхнулі беларускіх гісторыкаў да далейшага навуковага пошуку.

Фармат: Djvu.

Памер: 14,8 MB.

Спампаваць/Скачать.

Усе матэрыялы бібліятэкі атрыманы з агульнадаступных крыніц. Сайт Adverbum.org не ўтрымлівае файлаў кніг, а прапануе спасылкі на іх. Спасылкі на кнігі па гісторыі даюцца выключна з мэтай азнаямлення. Калі спасылка не працуе, калі ласка, паведаміце аб гэтым у каментарах або праз форму сувязі.


Змест:
Ткачоў М. Напісанае застанецца

З НАШАЙ ПЕРАДГІСТОРЫІ
Народ і яго гісторыя
Пачынаецца з геаграфіі
Першыя насельнікі Беларусі
Славянскае засяленне з поўдня
Славянскае засяленне з захаду
Племянныя саюзы і «княжанні»
Славяне і балты
Крывіцка-дрыгавіцкія ўзаемаадносіны і ўзвышэнне Полацка

БЕЛАРУСЬ З СЯРЭДЗІНЫ ІХ СТАГОДДЗЯ ДА КАНЦА Х СТАГОДДЗЯ
Кіеў — Ноўгарад — Полацк
Падзеі 80-х гадоў ІХ стагоддзя і паходы на Візантыю
Летапісныя апавяданні 980, 988 і 1128 гадоў
Рагвалод
Тур
Барацьба радзімічаў
Рагнеда
Пашырэнне хрысціянства
Ізяслаў і аднаўленне полацкай дынастыі

БЕЛАРУСЬ У ХІ СТАГОДДЗІ
Старажытная Літва
Тураўскія падзеі
Час Брачыслава
Панямонскія, тураўскія і смаленскія падзеі ў сярэдзіне ХІ стагоддзя
Асоба князя Усяслава Чарадзея і яго пачатковая дзейнасць
«Поча Всеслав рать держати»
Нямігская бітва і пасля яе
З вязняў у вялікія князі
Вяртанне ў Полацк і барацьба за яго
Кірункам на свой шлях
Адна з самых крывавых
Незвычайныя падзеі ў Полацку
Абсягі дзейнасці Усяслава

БЕЛАРУСЬ У ХІІ СТАГОДДЗІ
Сыны Усяслава, іх перамогі і паражэнні
Барысавы камяні
Глеб Менскі, яго асоба і дзейнасць
З’езд у Смаленску і паход на Полацк
Высылка полацкіх князёў, паходы на Літву і іншыя падзеі
Новыя ўскладненні і цяжкасці
Тураў і Смаленск паказваюць сваю моц
Выдаляюць Рагвалода, бяруць Расціслава
Выдаляюць Расціслава, бяруць Рагвалода
Полацк ідзе на Менск і церпіць паражэнне
Менск ідзе на Полацк і церпіць паражэнне
Праз міжудзельны лабірынт да адзінства
Спроба расколу і прадвесце новай пагрозы
Віцебская перамога і мір з Ноўгарадам
Узвышэнне Пінска над Туравам, пачатак заняпаду Смаленска
Дзве загадкі. Культурныя здабыткі

БЕЛАРУСЬ У ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ ХІІІ СТАГОДДЗЯ
За крыжам прапаведніка — меч заваёўніка
Вячка і Усевалад у барацьбе з крыжакамі
Полацк адступае, але барацьбу працягвае
Новыя загадкі. Узаемаадносіны Полацка са Смаленскам, Ноўгарадам і Літвой
Цяжар барацьбы прыпадае на Пінск
Новагародская зямля і Літва

УТВАРЭННЕ І ЎМАЦАВАННЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА
Гісторыя пытання
Міндоўг
Войшалк
Новагародак і Полацк
Час Трайдзеня
Заняпад Новагародка і новае ўзвышэнне Полацка

Крыніцы і літаратура