Commentarii Polocenses historici. — 2004. — Том I

Commentarii Polocenses historici 2004 Т. 1Часопіс: Commentarii Polocenses historici. — 2004. — Том I.

Характарыстыка: Commentarii Polocenses historici (Полацкія гістарычныя запіскі) — навуковае перыядычнае выданне, што выходзіла ў 2004–2006 гг. раз на год. Часопіс быў прысвечаны рэгіянальнай гісторыі. Пераважная большасць публікацый датычылася гісторыі Полацка і Полацкай зямлі ХVI–ХVIII стст., але друкаваліся і артыкулы па ХIХ–ХХ стст. Акрамя артыкулаў і паведамленняў, у часопісе публікаваліся тэксты гістарычных крыніц і рэцэнзіі на гістарычныя працы.

У томе I часопіса Commentarii Polocenses historici (2004 г.) змешчаны артыкулы Міхаіла Спірыдонава пра Полаччыну ў сярэдзіне ХVI ст., Васіля Вароніна пра Дрысу ў ХVI ст., Андрэя Янушкевіча пра бітву на рацэ Ула 1564 г., Аляксандра Доўнара пра пацвярджальны прывілей Полацку 1633 г., Максіма Гардзеева пра акты па аперацыях з нерухомасцю ў кнігах Полацкага магістрата другой паловы ХVII ст., паведамленне Вольгі Емяльянчык пра гісторыю палеаантрапалагічнага вывучэння насельніцтва Беларускага Падзвіння эпохі сярэднявечча, падрыхтаваныя Андрэем Радаманам, Віталём Галубовічам, Дарыюсам Вілімасам спісы земскіх ураднікаў Полацкага ваяводства другой паловы ХVI — першай паловы ХVII ст., а таксама іншыя матэрыялы.

Змест тома:

Ад рэдакцыі

АРТЫКУЛЫ
Міхаіл Спірыдонаў. Полаччына ў сярэдзіне XVI ст.
Васіль Варонін. Дрыса ў ХVI ст.
Андрэй Янушкевіч. Вульская бітва 1564 г.
Аляксандр Доўнар. Пацвярджальны прывілей Полацку 1633 г. (нарыс з гісторыі Полацка 30-х гадоў ХVIІ ст.)
Максім Гардзееў. Акты па аперацыях з нерухомасцю ў полацкіх магістрацкіх кнігах другой половы XVII ст.
Аляксандр Ярашэвіч. Полацк падчас вайны 1812 г.

ПАВЕДАМЛЕННІ
Вольга Емяльянчык. Гісторыя антрапалагічнага вывучэння сярэднявечнага насельніцтва Беларускага Падзвіння

МАТЭРЫЯЛЫ
Андрэй Радаман, Віталь Галубовіч, Дарыюс Вілімас. Земскія ўраднікі Полацкага ваяводства (другая полова XVI — першая палова XVII ст.)

РЭЦЭНЗІІ
Віталь Галубовіч. На кнігу: Сороко С.М. Витебские губернские ведомости. Москва — Новополоцк: Научный центр славяно-германских исследований ИСл РАН, 2004. 220 с.

ПАМЯЦІ М.Ю. ГАРДЗЕЕВА