Чараўко, В.У. Тэстаменты як крыніца па пахавальных традыцыях шляхты і мяшчан Полацкага і Віцебскага ваяводстваў XVI–XVIII стст.

Чараўко В.У. Тэстаменты як крыніца па пахавальных традыцыях шляхты і мяшчан Полацкага і Віцебскага ваяводстваўАртыкул: Чараўко, В. У. Тэстаменты як крыніца па пахавальных традыцыях шляхты і мяшчан Полацкага і Віцебскага ваяводстваў XVI–XVIII стст. / В. У. Чараўко // Актуальные проблемы источниковедения : материалы V Международной научно-практической конференции к 110-летию Витебской учёной архивной комиссии, Витебск, 25–27 апреля 2019 г. / редкол.: А. Н. Дулов, М. Ф. Румянцева (отв. ред.) [и др.]. — Витебск : ВГУ им. П. М. Машерова, 2019. — С. 192–194.

Анатацыя: У ХVI–ХVIII стст. у асяроддзі шляхты і мяшчан Вялікага Княства Літоўскага атрымала пашырэнне практыка складання завяшчанняў-тэстаментаў. Асноўны змест тэстаментаў складалі распараджэнні маёмаснага характару, якія датычыліся перадачы ў спадчыну зямельных уладанняў і рухомай маёмасці. Шэраг завяшчанняў ўтрымлівае неабавязковыя, але інфарматыўныя пажаданні адносна абставін пахавання. Такія тэстаменты з’яўляюцца гістарычнай крыніцай па пахавальных традыцыях насельніцтва Беларусі новага часу. Намі выкарыстана шэраг тэстаментаў, аўтары якіх зрабілі распараджэнні наконт падрыхтоўкі ці працэдуры свайго пахавання. Завяшчанні належалі прадстаўнікам шляхецкага і мяшчанскага саслоўяў, якія пражывалі на тэрыторыі Полацкага і Віцебскага ваяводстваў у другой палове ХVI–ХVIII ст.

Інфарматыўнасць тэстаментаў як крыніцы па пахавальных традыцыях заключаецца ў некалькіх аспектах. Па-першае, знакавым з’яўляецца сам факт дакументавання пажаданняў тэстатара адносна пахавальнай цырымоніі. Фактычна, гэта азначае ўдзел аўтара завяшчання ў падрыхтоўцы да яе. Па-другое, распаўсюджанай з’явай было вызначэнне месца пахавання. Па-трэцяе, у некаторых тэстаментах утрымліваюцца просьбы аб пахаванні побач з роднымі і блізкімі, пераважна з памерлымі супругамі. Гэта сведчыць аб наяўнасці сямейных і нават радавых месцаў для пахавання, што прадугледжвала кцітарскую падтрымку храмаў некаторымі шляхецкімі радамі на працягу некалькіх пакаленняў.

Па-чацвёртае, распаўсюджаным было вызначэнне асоб, якім давяралася арганізацыя пахавання. Па-пятае, важным аспектам пахавальна-памінальнай практыкі былі ахвяраванні на набажэнствы ў час пахавання і потым, «на ратунак душы» на карысць храмаў, манастыроў, а таксама жабракоў. Па-шостае, у тэстаментах можа адмыслова згадвацца неабходнасць рэлігійных абрадаў. Па-сёмае, у адзінкавых выпадках завяшчанні ўтрымліваюць указанні адносна пахавальнай вопраткі, труны, цырымоніі пахавання.

Фармат: Pdf.

Памер: 585 KB.

СПАМПАВАЦЬ АРТЫКУЛ/СКАЧАТЬ СТАТЬЮ.