Чараўко, В.У. Развіццё каменных надмагілляў Беларускага Падзвіння ХIV–ХVIII стст.

Чараўко В.У. Развіццё каменных надмагілляў Беларускага ПадзвінняАртыкул: Чараўко, В. У. Развіццё каменных надмагілляў Беларускага Падзвіння ХIV–ХVIII стст. / В. У. Чараўко // Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў : зб. навук. арт. Вып. 2 / гал. рэд. А. І. Лакотка. — Мінск : Права і эканоміка, 2021. — С. 744–746.

Анатацыя: Адметнасцю сельскіх познесярэдневяковых могілак Беларускага Падзвіння з’яўляюцца каменныя надмагіллі. Яны характэрны менавіта для сельскіх могілак і не сустракаюцца на гарадскіх некропалях, што ўказвае на народную традыцыю іх вырабу. Каменныя надмагіллі дайшлі да нас не ў тым выглядзе, у якім былі створаны. Яны часткова схаваны пад дзёранам, часткова парушаны людзьмі і дрэвамі.

Археалагічнае вывучэнне шэрагу могілак ХIV–ХVIII стст. дазваляе казаць аб развіцці каменных надмагілляў у межах пазначанага перыяду. Для ХIV–ХVI стст. былі характэрны надмагіллі як у выглядзе суцэльных валунных вымастак, так і ў выглядзе абкладак магілы па перыметры. Не пазней за ХVI ст. з’явіліся каменныя надмагільныя крыжы. У ХVII–ХVIII стст. вымасткі зніклі, абкладкі працягнулі існаваць. Пераважна яны вырабляліся з камянёў меншых памераў, што можна патлумачыць імкненнем да змяншэння высілкаў.

Аннотация: Черевко, В.В. Развитие каменных надгробий Белорусского Подвинья ХIV–ХVIII вв. Особенностью сельских позднесредневековых кладбищ Белорусского Подвинья являются каменные надгробия. Они характерны именно для сельских кладбищ и не встречаются на городских некрополях, что указывает на народную традицию их сооружения. Каменные надгробия дошли до нас не в том виде, в котором были созданы. Они частично скрыты под дёрном, частично нарушены людьми и деревьями.

Археологическое изучение ряда кладбищ ХIV–ХVIII вв. позволяет говорить о развитии каменных надгробий в пределах обозначенного периода. Для ХIV–ХVI вв. были характерны надгробия как в виде сплошных валунных вымосток, так и в виде обкладок могилы по периметру. Не позднее ХVI в. появились каменные надгробные кресты. В ХVII–ХVIII вв. вымостки исчезли, обкладки продолжили существовать. Преимущественно они изготавливались из камней меньших размеров, что можно объяснить стремлением уменьшить трудозатраты на их сооружение.

Фармат: Pdf.

Памер: 1,16 MB.

СПАМПАВАЦЬ АРТЫКУЛ/СКАЧАТЬ СТАТЬЮ.