Шо — Івесь-2011

Троху болей чым праз тыдзень пасля заканчэння археалагічный практыкі ў студэнтаў-завочнікаў экспедыцыя Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта рушыла на Глыбоччыну. Раскопкі праходзілі паміж вёскамі Івесь і Шо. Вёска Шо лічыцца цэнтрам Еўропы. Да гэтага трэба падыходзіць з пэўнай доляй гумару. Гонар лічыцца цэнтрам Еўропы аспрэчваюць некалькі населеных пунктаў Беларусі, у тым ліку і Полацк, дзе нават ёсць адпаведны памятны знак. Знак ёсць і на Глыбоччыне, праўда, чамусьці ў вёсцы Івесь. Справа ў методыцы вылічэння, у тым, што лічыць скрайнімі пунктамі Еўропы. У любым выпадку робіцца гэта дзеля актывізацыі турызму. А мы, атрымлівалася, выправіліся з аднаго центра Еўропы ў другі.

Раскопкі ў Глыбоцкім раёне мы пачалі ў мінулым годзе, у час археалагічна-этнаграфічнай практыкі. Зараз ў экспедыцыю паехалі валанцёры. Асноўную масу складалі студэнты дзвюх нашых лепшых груп: 07-ГІС і 08-ГІС, але можна казаць і аб сувязі пакаленняў (10-ГІС). Амаль два тыдні ўдзельнікі экспедыцыі стаялі лагерам ля возера — самае то ў спякоту. Жылі ў намётах, гатавалі ежу на вогнішчы. Прыемна, што ніхто з іх не расчараваў: не было ні гультайства, ні непаразуменняў з мясцовым насельніцтвам.

Невялікая фотасправаздача з экспедыцыі.

Археалагічныя раскопкі каля вёскі Івесь, Археологические раскопки возле деревни Ивесь

Наш намётавы лагер

Археалагічныя раскопкі каля вёскі Івесь, Археологические раскопки возле деревни Ивесь

Раскоп. Дзея першая. Аляксей, Яўген, Ганна, Таццяна, Віктар

Археалагічныя раскопкі каля вёскі Івесь, Археологические раскопки возле деревни Ивесь

Раскоп. Дзея другая. Тыя ж і сіта :)

Археалагічныя раскопкі каля вёскі Івесь, Археологические раскопки возле деревни Ивесь

Пераборка. Варвара, Таццяна, Ганна

Археалагічныя раскопкі каля вёскі Івесь, Археологические раскопки возле деревни Ивесь

Прыгатаванне ежы: Дзмітрый кантралюе працэс

Археалагічныя раскопкі каля вёскі Івесь, Археологические раскопки возле деревни Ивесь

Сцяпан робіць вялікую лыжку на замову :)

Археалагічныя раскопкі каля вёскі Івесь, Археологические раскопки возле деревни Ивесь

Кот Шліман. Прыходзіў праверыць сітуацыю штодня

Археалагічныя раскопкі каля вёскі Івесь, Археологические раскопки возле деревни Ивесь

У вольны час

Археалагічныя раскопкі каля вёскі Івесь, Археологические раскопки возле деревни Ивесь

Спартыўныя спаборніцтвы: скокі ў раскоп

Археалагічныя раскопкі каля вёскі Івесь, Археологические раскопки возле деревни Ивесь

Нацюрморт. Хлеб, агуркі, тушаніна, малаток і зубіла :)

Археалагічныя раскопкі каля вёскі Івесь, Археологические раскопки возле деревни Ивесь

Самалёцікі

Археалагічныя раскопкі каля вёскі Івесь, Археологические раскопки возле деревни Ивесь

Стыхія

Прырода

У сядзібе-музеі Васіля Быкава (в. Бычкі) з наглядчыцай музея Антанінай Аляксандраўнай Быкавай

Археалагічныя раскопкі каля вёскі Івесь, Археологические раскопки возле деревни Ивесь

Былая панская сядзіба

Археалагічныя раскопкі каля вёскі Івесь, Археологические раскопки возле деревни Ивесь

Закінуты касцёл

Археалагічныя раскопкі каля вёскі Івесь, Археологические раскопки возле деревни Ивесь

Касцёльныя скляпенні

Археалагічныя раскопкі каля вёскі Івесь, Археологические раскопки возле деревни Ивесь

Доўгачаканы момант закладання капсулы

Рубрыкі: