Блог

Мадэрнізацыя AdVerbum.org: гістарычныя фільмы і гістарычная фанатэка

история, история Беларуси, AdVerbum.orgСёння AdVerbum.org зведаў сур’ёзную мадэрнізацыю. Па-першае, на сайце з’явіліся новыя раздзелы: «Гістарычныя фільмы» і «Гістарычная фанатэка». Па-другое, больш дасканалай стала структура і навігацыя праекта. Па-трэцяе, цяпер AdVerbum.org мае беларускамоўную і рускамоўную версіі. Версіі не тоесныя: за рэдкім выключэннем, інфармацыя ў іх не дублюецца. Па-чацвёртае, на сайце з’явілася магчымасць пошука. Па-пятае, адбыліся змены ў структуры, навігацыі, дызайне.

Але ўсё гэта — вяршыня айсберга. Мадэрнізацыя сайта AdVerbum.org стала вынікам яго пераносу на сістэму кіравання Drupal. Над гэтым я працаваў амаль тры месяцы, са студзеня 2013 года. Асабіста для мяне гэта азначае магчымасць прасцей (а таму — хутчэй) выкладваць новыя матэрыялы.

Шо — Івесь-2011

Троху болей чым праз тыдзень пасля заканчэння археалагічный практыкі ў студэнтаў-завочнікаў экспедыцыя Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта рушыла на Глыбоччыну. Раскопкі праходзілі паміж вёскамі Івесь і Шо. Вёска Шо лічыцца цэнтрам Еўропы. Да гэтага трэба падыходзіць з пэўнай доляй гумару. Гонар лічыцца цэнтрам Еўропы аспрэчваюць некалькі населеных пунктаў Беларусі, у тым ліку і Полацк, дзе нават ёсць адпаведны памятны знак. Знак ёсць і на Глыбоччыне, праўда, чамусьці ў вёсцы Івесь. Справа ў методыцы вылічэння, у тым, што лічыць скрайнімі пунктамі Еўропы. У любым выпадку робіцца гэта дзеля актывізацыі турызму. А мы, атрымлівалася, выправіліся з аднаго центра Еўропы ў другі.

Бірулі-2011

З чацвёртага па пятнаццатага ліпеня 2011 года студэнты-завочнікі трэцяга (амаль трэцяга, на той момант) курса Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта былі на археалагічна-этнаграфічнай практыцы. Раскопкі праходзілі каля вёскі Бірулі Докшыцкага раёна. І хаця завочнікі маюць клопатаў непараўнальна болей за сваіх калег-вочнікаў (хаця б тое, што ўсе яны працуюць, а некаторыя выправіліся ў экспедыцыю ў свой адпачынак), здаецца, ніхто аб удзеле ў раскопках не пашкадаваў.

Post factum

Post factum

З моманту запуска сайта AdVerbum.org прайшоў месяц, нават болей. За гэты час я пераканаўся ў зручнасці такой арганізацыі работы. Мы са студэнтамі не марнавалі час на надыктоўку і занатоўванне пытанняў і заданняў, а працавалі. Жадаючыя працаваць ужо атрымалі першыя добрыя і выдатныя адзнакі. Спадзяюся на працяг гэтай тэндэнцыі. З асабістых пытанняў і лістоў ведаю, што на сайце пабывала нямала народу. Гэта студэнты ўсіх груп, дзе я выкладаю: вочнікі і завочнікі, гісторыкі і філолагі, першакурснікі і пяцікурснікі. Так што аўдыторыя сайта аказалася нават большай, чым я разлічваў.

Пачатак праекта AdVerbum.org

AdVerbum.org — гэта сайт, прызначаны для інфармацыйнага забеспячэння выкладаемых мною дысцыплін. Думкі аб неабходнасці стварэння падобнага праекта з’явіліся больш як год таму, але выкрышталізаваліся толькі ў снежні 2010. Пераказваючы адну і тую ж інфармацыю (накшталт тэматыкі семінараў) некалькім групам, я падумаў, што неблага было б неяк аптымізаваць гэтую тэхнічную работу. Найлепш — стварыць адмысловы электронны рэсурс, да якога можна было б адсылаць студэнтаў. На ім змясціць пытанні да семінарскіх заняткаў, тэмы рэфератаў, узоры афармлення, спісы рэкамендаванай літаратуры, спасылкі на буйнейшыя электронныя бібліятэкі і г.д. Вынікам і стаў сайт AdVerbum.org.

Старонкі