Блог

Чараўко В.У. Дзяржава і рэлігійныя плыні ў Вялікім княстве Літоўскім: прынцыпы ўзаемадзеяння

Чараўко В.У. Дзяржава і рэлігійныя плыні ў Вялікім княстве Літоўскім прынцыпы ўзаемадзеянняАртыкул: Чараўко, В.У. Дзяржава і рэлігійныя плыні ў Вялікім княстве Літоўскім: прынцыпы ўзаемадзеяння / В.У. Чараўко // Труды молодых специалистов Полоцкого государственного университета / Вып. 14. Юридические науки. — Новополоцк, 2006. — С. 19-21.

Характарыстыка: Адзін са студэнцкіх артыкулаў.

Анатацыя: Артыкул прысвечаны аналізу рэлігігійных адносін у ВКЛ у перыяд поліканфесійнай талерантнасці (1563 — 1596). Раскрыты некаторыя прынцыпы фарміравання мадэляў рэлігійных адносін.

Наяўнасць у Вялікім княстве Літоўскім некалькіх масавых уплывовых плыняў мела вынікам складванне пэўных мадэляў узаемаадносін іх паміж сабой і з дзяржавай. Вывучэнне рэлігійных адносін падчас распаўсюджвання Рэфармацыі дае магчымасць ўбачыць іх трансфармацыю і зразумець некаторыя заканамернасці ўзнікнення і развіцця мадэляў. Пастаяннае суперніцтва плыняў адбывалася з рознай інтэнсіўнасцю, былі перыяды актыўнай барацьбы і адносна мірнага суіснавання.

Чараўко В.У. Рэлігійная гісторыя Беларусі: эпохі, этапы, перыяды

Чараўко В.У. Рэлігійная гісторыя Беларусі эпохі, этапы, перыядыАртыкул: Чараўко В.У. Рэлігійная гісторыя Беларусі: эпохі, этапы, перыяды / В.У. Чараўко // Труды молодых специалистов Полоцкого государственного университета / Вып. 10. Гуманитарные науки. — Новополоцк, 2005. — С. 37-40.

Характарыстыка: Адзін з маіх першых студэнцкіх артыкулаў.

Анатацыя: Зроблена спроба перыядызацыі канфесійнай гісторыі Беларусі. Вылучаюцца эпохі, этапы і перыяды, якія адрозніваюцца паводле ступені пашыранасці і ўплывовасці рэлігійных плыняў і характары іх узаемадзеяння.

Чараўко В.У. Уніяцтва на Беларусі: выпадковасць, заканамернасць, альтэрнатыва?

Чараўко В.У. Уніяцтва на Беларусі выпадковасць, заканамернасць, альтэрнатываАртыкул: Чараўко В.У. Уніяцтва на Беларусі: выпадковасць, заканамернасць, альтэрнатыва? / В.У. Чараўко // Труды молодых специалистов Полоцкого государственного университета / Вып. 6. Гуманитарные науки. — Новополоцк, 2004. — С. 70-71.

Характарыстыка: Адзін з маіх першых студэнцкіх артыкулаў (з усімі вынікаючымі адсюль недакладнасцямі).

Анатацыя: У артыкуле зроблена спроба прааналізаваць дауніяцкую канфесійную гісторыю Вялікага княства Літоўскага і даць яе перыядызацыю. Рэлігійная гісторыя Вялікага княства Літоўскага разглядаецца як узаемадзеянне верацярпімасці і уніяцкай ідэі — двух аднолькава магчымых шляхоў развіцця.

2013/2014 вучэбны год: пачатак

Троху запознена віншую ўсіх з пачаткам 2013/2014 вучэбнага года! Жадаю ўсім натхнення, творчых, вучэбных і навуковых поспехаў! Асобна вітаю першакурснікаў — групу 13-ГІС. Спадзяюся, што нашае ўзаемадзеянне атрымаецца плённым і карысным.

У гэтым годзе сайт AdVerbum.org будзе папаўняцца новай літаратурай, гістарычнымі картамі, фільмамі і аўдыёзапісамі. Найперш гэта датычыцца тых дысцыплін, што я выкладаю. Звяртаю ўвагу на групу сайта ў сацыяльнай сетцы "Ўкантакце". Раю далучыцца да яе тым, хто гэтага яшчэ не зрабіў. Гэта дазволіць хутка даведацца аб новых матэрыялах, што з’явіліся на сайце. Акрамя таго, непасрэдна ў тэмах групы змяшчаецца аператыўная інфармацыя па арганізацыі лекцыйных і семінарскіх заняткаў.

Мадэрнізацыя AdVerbum.org: гістарычныя фільмы і гістарычная фанатэка

история, история Беларуси, AdVerbum.orgСёння AdVerbum.org зведаў сур’ёзную мадэрнізацыю. Па-першае, на сайце з’явіліся новыя раздзелы: «Гістарычныя фільмы» і «Гістарычная фанатэка». Па-другое, больш дасканалай стала структура і навігацыя праекта. Па-трэцяе, цяпер AdVerbum.org мае беларускамоўную і рускамоўную версіі. Версіі не тоесныя: за рэдкім выключэннем, інфармацыя ў іх не дублюецца. Па-чацвёртае, на сайце з’явілася магчымасць пошука. Па-пятае, адбыліся змены ў структуры, навігацыі, дызайне.

Але ўсё гэта — вяршыня айсберга. Мадэрнізацыя сайта AdVerbum.org стала вынікам яго пераносу на сістэму кіравання Drupal. Над гэтым я працаваў амаль тры месяцы, са студзеня 2013 года. Асабіста для мяне гэта азначае магчымасць прасцей (а таму — хутчэй) выкладваць новыя матэрыялы.

Шо — Івесь-2011

Троху болей чым праз тыдзень пасля заканчэння археалагічный практыкі ў студэнтаў-завочнікаў экспедыцыя Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта рушыла на Глыбоччыну. Раскопкі праходзілі паміж вёскамі Івесь і Шо. Вёска Шо лічыцца цэнтрам Еўропы. Да гэтага трэба падыходзіць з пэўнай доляй гумару. Гонар лічыцца цэнтрам Еўропы аспрэчваюць некалькі населеных пунктаў Беларусі, у тым ліку і Полацк, дзе нават ёсць адпаведны памятны знак. Знак ёсць і на Глыбоччыне, праўда, чамусьці ў вёсцы Івесь. Справа ў методыцы вылічэння, у тым, што лічыць скрайнімі пунктамі Еўропы. У любым выпадку робіцца гэта дзеля актывізацыі турызму. А мы, атрымлівалася, выправіліся з аднаго центра Еўропы ў другі.

Бірулі-2011

З чацвёртага па пятнаццатага ліпеня 2011 года студэнты-завочнікі трэцяга (амаль трэцяга, на той момант) курса Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта былі на археалагічна-этнаграфічнай практыцы. Раскопкі праходзілі каля вёскі Бірулі Докшыцкага раёна. І хаця завочнікі маюць клопатаў непараўнальна болей за сваіх калег-вочнікаў (хаця б тое, што ўсе яны працуюць, а некаторыя выправіліся ў экспедыцыю ў свой адпачынак), здаецца, ніхто аб удзеле ў раскопках не пашкадаваў.

Старонкі