Блог

Чараўко В.У. Верацярпімасць і рэлігійная уніфікацыя: антаганізм і ўзаемны ўплыў

Чараўко В.У. Верацярпімасць і рэлігійная уніфікацыя антаганізм і ўзаемны ўплыўАртыкул: Чараўко В.У. Верацярпімасць і рэлігійная уніфікацыя: антаганізм і ўзаемны ўплыў / В.У. Чараўко // Сборник научных работ студентов высших учебных заведений Республики Беларусь «НИРС-2007». — Мінск: Издательский центр БГУ, 2008. — С. 369-370.

Характарыстыка: Адзін з маіх студэнцкіх артыкулаў.

Анатацыя: Канфесійная гісторыя Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ) можа разглядацца як узаемадзеянне дзвюх мадэляў рэлігійных адносін — верацярпімай і уніфікуючай. Згаданыя мадэлі відавочна антаганістычныя і неаднаразова змянялі адна адну. «Паганская талерантнасць» у 1387 г. саступіла месца рэлігійнаму радыкалізму, той у 1447 г. змяніўся біканфесійна-парытэтнай талерантнасцю, якая з часам развілася ў поліканфесійную талерантнасць (з 1563 г.). На змену апошняй у 1596 г. прыйшло каталіцка-уніяцкае дамінаванне. Узаемадзеянне верацярпімасці і уніфікацыі ў значнай ступені вызначыла спецыфіку рэлігійных працэсаў у Вялікім княстве Літоўскім.

Чараўко В.У. Полацк і Віцебск у рэлігійнай гісторыі Вялікага княства Літоўскага

Чараўко В.У. Полацк і Віцебск у рэлігійнай гісторыі Вялікага княства ЛітоўскагаАртыкул: Чараўко, В.У. Полацк і Віцебск у рэлігійнай гісторыі Вялікага княства Літоўскага / В.У. Чараўко // Инновационное развитие Придвинского края: Сб. научн. работ региональной научно-практической конференции студентов, магистрантов и аспирантов, Новополоцк — Полоцк, 18-19 декабря 2007 г. — Новополоцк, 2007. — С. 3-7.

Анатацыя: Артыкул прысвечаны аналізу ролі і месца Полацка і Віцебска ў рэлігійнай гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Разглядаюцца асноўныя падзеі, да якіх мелі дачыненне згаданыя гарады.

Чараўко В.У. Два «залатыя вякі» Вялікага княства Літоўскага ў рэлігійнай гісторыі Беларусі

Чараўко В.У. Два залатыя вякі Вялікага княства Літоўскага ў рэлігійнай гісторыі БеларусіАртыкул: Чараўко, В.У. Два «залатыя вякі» Вялікага княства Літоўскага ў рэлігійнай гісторыі Беларусі / В.У. Чараўко // Труды молодых специалистов Полоцкого государственного университета / Вып. 20. Гуманитарные науки. – Новополоцк, 2007. – С. 27-29.

Характарыстыка: Адзін з маіх студэнцкіх артыкулаў.

Анатацыя: У артыкуле параўноваецца рэлігійная палітыка Вялікага княства Літоўскага на працягу двух перыядаў, якія былі вызначаны М. Гусоўскім і Ф. Еўлашоўскім у якасці «залатога века» ВКЛ. Зроблена выснова аб тым, што ў першым выпадку няўдачы ў рэлігійнай сферы кампенсаваліся поспехамі ў іншых галінах, у другім выпадку сітуацыя была адваротнай.

Чараўко В.У. Вытокі талерантнасці ў Вялікім княстве Літоўскім

Чараўко В.У. Вытокі талерантнасці ў Вялікім княстве ЛітоўскімАртыкул: Чараўко, В.У. Вытокі талерантнасці ў Вялікім княстве Літоўскім / В.У. Чараўко // Сборник научных работ студентов высших учебных заведений Республики Беларусь «НИРС-2006». — Мінск: Издательский центр БГУ, 2007. — С. 359-360.

Характарыстыка: Адзін са студэнцкіх артыкулаў.

Анатацыя: Факт стварэння Вялікага княства Літоўскага — поліканфесійнага ад самага пачатку — сведчыць аб адсутнасці міжрэлігійных канфліктаў, існаванні адноснай верацярпімасці. Талерантнасць існуе ў выпадку раўнавагі паміж канфесіямі і наяўнасці верацярпімай дзяржаўнай палітыкі, што абумоўлена комплексам фактараў. Якія фактары меліся ў дадзеным выпадку?

Чараўко В.У. Беларуская нацыянальная царква: пошук крытэрыяў

Чараўко В.У. Беларуская нацыянальная царква пошук крытэрыяўАртыкул: Чараўко, В.У. Беларуская нацыянальная царква: пошук крытэрыяў / В.У. Чараўко // Труды молодых специалистов Полоцкого государственного университета / Вып. 20. Гуманитарные науки. — Новополоцк, 2007. — С. 30-31.

Характарыстыка: Адзін са студэнцкіх артыкулаў.

Анатацыя: Паняцце «нацыянальная царква (рэлігія)» адносіцца да ліку тых, якімі карыстаюцца, але звычайна не тлумачаць. Прычына, відаць, у тым, што яно нібыта цалкам зразумелае. Аднак на самой справе гэтую катэгорыю цяжка акрэсліць. Ужыванне тэрміна без канкрэтнага сэнсавага напаўнення непрадуктыўна, бо можа прывесці да блытаніны ў сувязі з наданнем дэфініцыі неаднолькавага значэння ў розных выпадках.

Чараўко В.У. Эвалюцыя рэлігійнай палітыкі Вялікага княства Літоўскага ў сярэдзіне XIII — пачатку XV стагоддзя

Чараўко В.У. Эвалюцыя рэлігійнай палітыкі Вялікага княства Літоўскага ў сярэдзіне XIII — пачатку XV стагоддзяАртыкул: Чараўко В.У. Эвалюцыя рэлігійнай палітыкі Вялікага княства Літоўскага ў сярэдзіне XIII — пачатку XV стагоддзя / В.У. Чараўко // Труды молодых специалистов Полоцкого государственного университета / Вып. 14. Юридические науки. — Новополоцк, 2006. — С. 22-24.

Характарыстыка: Адзін са студэнцкіх артыкулаў.

Анатацыя: Прааналізавана рэлігійная гісторыя ВКЛ з сярэдзіны XIII да пачатку XV ст. Зроблена выснова аб тым, што складванне дзвюх мадэляў рэлігійных адносін — верацярпімай і уніфікуючай — адбывалася ў гэты перыяд.

Чараўко В.У. Ідэя верацярпімасці ў рэлігійнай палітыцы ВКЛ

Чараўко В.У. Ідэя верацярпімасці ў рэлігійнай палітыцы ВКЛАртыкул: Чараўко В.У. Ідэя верацярпімасці ў рэлігійнай палітыцы ВКЛ / В.У. Чараўко // Сборник научных работ студентов высших учебных заведений Республики Беларусь «НИРС-2005». — Мінск: Республиканский учебно-методический центр физического воспитания населения, 2006. — С. 377-379.

Характарыстыка: Адзін са студэнцкіх артыкулаў.

Анатацыя: У рэлігійнай гісторыі Вялікага княства Літоўскага выключнае месца займае ідэя верацярпімасці (талерантнасці). С. А. Падокшын вызначае яе ў якасці курса дзяржаўнай канфесійнай палітыкі, альтэрнатыўнага і роўнага па значнасці уніяцкаму. У розныя перыяды гісторыі талерантнасць у ВКЛ разумелася па-рознаму. Паспрабуем прасачыць эвалюцыю ідэі верацярпімасці.

Старонкі