Чараўко, В.У. Памінальны інвентар могільніка ХVII–ХVIII стст. Дубраўка ў святле даных археалогіі, этнаграфіі і фізічнай антрапалогіі
Апублікавана admin на пят, 28/01/2022 - 04:37Артыкул: Чараўко, В. У. Памінальны інвентар могільніка ХVII–ХVIII стст. Дубраўка ў святле даных археалогіі, этнаграфіі і фізічнай антрапалогіі / В. У. Чараўко // Европа: актуальные проблемы этнокультуры. История и культура Беларуси: материалы IX Международной научно-теоретической конференции, Минск, 10–11 ноября 2016 г. / редкол.: А. В. Касович (отв. ред.) [и др.]. — Минск : РИВШ, 2016. — С. 121–125.
Анатацыя: Артыкул прысвечаны разгляду памінальнага інвентара, выяўленага на могільніку ХVII–ХVIII стст. каля вёскі Дубраўка Гарадоцкага раёна, у святле даных археалогіі, этнаграфіі і фізічнай антрапалогіі. У ходзе археалагічных даследаванняў 2014 г. на могільніку Дубраўка намі было даследавана 15 пахаванняў. Найбольш шматлікай катэгорыяй знаходак з’яўляецца кераміка, знойдзеная ў верхніх пластах культурнага слою. Яна ўяўляе сабой матэрыяльнае сведчанне ажыццяўлення памінальнага абраду. Значная канцэнтрацыя керамікі ў квадраце 3 разам з невялікай колькасцю выяўленых у гэтым квадраце пахаванняў дае падставу меркаваць, што частка пахаванняў не дайшла да нашага часу.