Беларускі горад у часе і прасторы: 500 гадоў Полацкай магдэбургіі

Беларускі горад у часе і прасторы, 500 гадоў Полацкай магдэбургііЗборнік: Беларускі горад у часе і прасторы: 500 гадоў Полацкай магдэбургіі: Зборнік навуковых прац Міжнароднай навуковай канферэнцыі, снежань 1998 г. / Рэдкал.: Г.В. Штыхаў, Э.Р. Іофе, В.І. Шайкоў. — Наваполацк : ПДУ, 2001. — 292 с.

Характарыстыка: Зборнік змяшчае матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Беларускі горад у часе і прасторы: 500 гадоў Полацкай магдэбургіі», якая прайшла ў снежні 1998 г. у Полацкім дзяржаўным універсітэце. Матэрыялы канферэнцыі адлюстроўваюць шырокае кола сацыяльна-эканамічных, грамадска-палітычных і духоўна-культурных праблем гарадскога жыцця, раскрываюць рэтраспектыўную ролю і значэнне сістэмы мясцовага самакіравання ў Беларусі. Абапіраючыся на багаты гістарычны вопыт і сучасныя навуковыя дасягненні, даследчыкі зрабілі спробу новага падыходу да вызначэння ролі ў жыцці беларусаў-палачан вечавога сходу, тыпізацыі сярэднявечных мясцовых сходаў і ўстаноў самакіравання, гісторыі выдання прывілеяў на Магдэбургскае права, сучаснага стану мясцовага кіравання і самакіравання. Цікавымі звесткамі і абагульненнямі вылучаліся выступленні многіх удзельнікаў канферэнцыі па сацыяльна-дэмаграфічнай, фінансава-банкаўскай, нарматыўна-прававой, тапанімічнай, геральдычнай, нумізматычнай, гаспадарчай, геапалітычнай, культуралагічнай, канфесійнай, грамадска-палітычнай і іншай рэтраспектыўнай праблематыцы беларускіх гарадоў.

У зборнік уключаны артыкулы Георгія Штыхава аб развіцці самакіравання ў Полацку ад веча да магдэбургіі, Штэфана Родэвальда аб развіцці органаў улады палачан да пачатку XVI ст., Васіля Вароніна аб гісторыі публікацый прывілея Полацку на Магдэбургскае права, Дзмітрыя Сасноўскага аб полацкіх князях ХІІІ ст., Уладзіміра Лобача аб чарадзейскім судовым працэсе над палачанінам Васілём Брыкуном (1643 г.), Васіля Шайкова аб судовай справе над полацкай гарадской думай, Сяргея Токця аб дзяржаўнай бюракратыі і гарадскім самакіраванні ў Гродзенскай губерні ў першай палове ХІХ ст., Максіма Гардзеева аб тэстаменце маці Сімяона Полацкага, Барыса Сідарэнкі аб гарадах усходняй Беларусі (Крычаве, Магілёве, Мсціслаўлі, Прапошаску) у ваеннай стратэгіі ВКЛ першай чвэрці XVII ст., Віталя Галубовіча аб кнігах запісаў Канцылярыі ВКЛ пачатку XVII ст. як крыніцах па гісторыі гарадоў Беларусі, Сяргея Дзярновіча аб нарманскім этнічным элеменце ў грамадска-сацыяльнай структуры Полацка ІХ–ХІ стст., Вадзіма Глінніка аб полацкіх саборных цэрквах Х–ХХ стст., Анатоля Трафімава аб варыянце герба Полацка з вялікай дзяржаўнай пячаткі Івана IV ст. і шэраг публікацый іншых даследчыкаў.

Фармат: Djvu.

Памер: 6,5 MB.

Спампаваць кнігу/Скачать книгу.


Змест:
Уступнае слова
Прывілейная грамата гораду Полацку на Магдэбургскае права ад 4 кастрычніка 1498 года
Георгій Штыхаў. Сярэдневяковы Полацк: ад веча да Магдэбургіі
Stefan Rodeval'd. Ot veçe k gorodskomu sovetu: о razvitii organov vlasti polockix gorozhan do naçala XVI v.
= Штефан Родевальд. От вече к городскому совету: о развитии органов власти полоцких горожан до начала XVI в. (транслитерация русскоязычного перевода)
Васіль Варонін. Гісторыя публікацый прывілея гораду Полацку на Магдэбургскае права
Васіль Шайкоў. Мясцовае самакіраванне на сучасным этапе: тыпізацыя сацыяльных аспектаў на прыкладзе гарадоў Полацка і Наваполацка
Дзмітрый Сасноўскі. Полацкія князі XIII ст.: захопнікі, найміты ці працяг дынастыі
Maciej Neuman. Przywileje na prawo miejskie Aleksandra Jagiellończyka, wielkiego księcia litewskiego — formularz i zakres nadań
Канстанцін Усовіч. Роля Магдэбургскага права ў жыцці і дзейнасці Ф. Скарыны
Уладзімір Лобач. Да механізму чарадзейскіх судовых працэсаў у сярэднявечнай Беларусі: на прыкладзе справы палачаніна В. Брыкуна (1643 г.)
Васіль Шайкоў. Судовая справа над Полацкай гарадскою думаю
Сяргей Токць. Дзяржаўная бюракратыя і гарадское самакіраванне ў Гродзенскай губерні ў першай палове XIX ст.
Валянціна Лебедзева. Гарадская ўлада ў Гомелі: 1918 — пач. 1919 г.
Сергей Ярошук. Взаимоотношения городских властей и предпринимателей на примере городов Беларуси периода новой экономической политики
Эмануил Иоффе. Роль евреев в социально-экономическом развитии средневекового города на территории Беларуси
Максім Гардзееў. Тэстамент маці Сімяона Полацкага
Юрый Насевіч. Да пытання аб прычынах узнікнення і распаўсюджвання Рэфармацыі на Беларусі
Борис Сидоренко. Города восточной Беларуси (Кричев, Могилев, Мстиславль, Пропошеск) в военной стратегии Великого княжества Литовского первой четверти XVI века
Святлана Чайкова. Праваслаўныя імёны ў выданнях Францыска Скарыны
Віталь Галубовіч. Кнігі запісаў канцылярыі Вялікага княства Літоўскага пач. XVII ст. як крыніца па гісторыі гарадоў Беларусі
Ольга Морозова. Городские объединения любителей музыки и театра в Могилёве в конце XIX века
Андрей Киштымов. Банковское дело и города Беларуси: вторая половина XIX — начало XX в.
Сергей Шимукович. Деятельность частных благотворительных обществ г. Полоцка (конец XIX — начало XX вв.)
Евгений Глазырин. Развитие ремесленного производства в городах Минской губернии во второй половине XIX века
Вольга Краско. Развіццё дробнарамесніцкай вытворчасці ў Полацку ў 20-я гг. XX ст.
Міхаіл Пішчуленак. Становішча праваслаўнай царквы на Віцебшчыне ў 1917–1990 гадах
Галіна Каспяровіч. Этнадэмаграфічныя працэсы ў гарадах Беларусі (1959–1989 гг.)
Уладзімір Анічэнка. Полацкія граматы — важная крыніца для беларускай мовы і яе гісторыі
Валерий Галко. Гомель в конце XV в.
Сергей Дернович. Норманский этнический элемент в общественно-социальной структуре Полоцка в ІХ–ХІ веках (к постановке проблемы)
Георгій Штыхаў. Абарончыя збудаванні гарадзішча на Менцы: да пытання аб паходжанні Менска
Вадзім Гліннік. Полацкія саборныя цэрквы (Х–ХХ стст.)
Василий Пуцко. Сакральное искусство средневековых городов Беларуси
Іван Сінчук. Лікоўскі манетны скарб
Ала Зелянкова. Дзейнасць Гомельскага педагагічнага музея і яго лёс
Валянціна Шырокава. Званы Беларусі: да гісторыі пытання
Людміла Сільнова. «У горадзе валадарыць Рагвалод, горад радуецца Рагнедзе»: суадносіны катэгорый «мужчынскага» і «жаночага» ў феномене гарадской культуры
Аляксандр Літвінскі. Грамадска-палітычнае развіццё гарадоў Беларусі ў XV–XVIII стст. у адлюстраванні гістарыяграфіі заходнерусізму
Алег Каляга. Крыніцы па эканамічнай гісторыі гарадоў Беларусі XVI — першай паловы XVII ст. у фондзе князёў Радзівілаў НГАБ у г. Мінску
Анатолий Трофимов. Вариант герба Полоцка с большой государственной печати Ивана IV
Наталья Старкова. Полоцкий женский монастырь в XIX веке
Аксана Яшчанка. Побыт дзяцей у Гомелі ў пачатку XX ст. (па матэрыялах перыядычнага друку)
Вольга Пішчулёнак. Назвы вуліц і завулкаў Віцебскай вобласці: экскурс у мінулае і сучасны стан
Кацярына Хазанава. Паслядоўнікі волатаў зямлі Полацкай
Александра Шульженко. Экологические проблемы средневекового немецкого города
Иван Синчук, Олег Трусов. Оконное стекло второй половины XVI–XVII веков из Старого Замка в г. Гродно
Спіс аўтараў