Беларускае Падзвінне-2021: вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў

Канферэнцыя Беларускае Падзвінне-2021Зборнік: Беларускае Падзвінне: вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў : зб. арт. V Міжнар. навук. канф., Полацк, 15–16 крас. 2021 г. / Полац. дзярж. ун-т ; пад агульн. рэд. А. І. Корсак (адк. рэд.), В. У. Чараўко, У. Я. Аўсейчыка. — Наваполацк : Полац. дзярж. ун-т, 2021. — 272 с.

Характарыстыка: Зборнік утрымлівае артыкулы V Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Беларускае Падзвінне: вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў», арганізаванай Полацкім дзяржаўным універсітэтам. З улікам навуковага мерапрыемства ў фармаце рэспубліканскага семінара (2008), гэта ўжо шосты зборнік канферэнцыі (2011, 2014, 2016, 2018). Зборнік міжнароднай канферэнцыі «Беларускае Падзвінне» традыцыйна склалі публікацыі па археалогіі, этнаграфіі, гісторыі, мастацтвазнаўству, фізічнай антрапалогіі, краязнаўству Паўночнай Беларусі і сумежных тэрыторый. Асаблівасць зборніка 2021 г. — раздзел «Гісторыя Полацкага езуіцкага калегіума — акадэміі ў сістэме еўрапейскіх адукацыйных традыцый». У ім надрукаваны публікацыі І.А. Бортніка, Т.В. Гарбусь, В.У. Галубовіча, В.Б. Келлер, Г.І. Клімовіч шэрагу іншых вучоных, прысвечаныя розным аспектам функцыянавання Полацкага калегіума — акадэміі, у будынках якога зараз навучаюцца студэнты-гісторыкі Полацкага ўніверсітэта.

У традыцыйна прадстаўнічым раздзеле археалогіі апублікаваны артыкулы А.В. Вайцяховіча, В.А. Емяльянчык, М.В. Клімава, А.А. Кунаша, П.С. Курловіч і іншых навукоўцаў. Там жа змешчаны калектыўны артыкул В.М. Ляўко, І.А. Магалінскага, П.М. Кенько і іншых даследчыкаў пра новыя археалагічныя даследаванні на Верхнім замку ў Полацку ў 2018–2020 гг. Прадстаўнічы этнаграфічны раздзел зборніка ўтрымлівае публікацыі А.У. Абрамчука, Ю.І. Внуковіча, С.А. Мілючэнкава, Г.А. Флікоп-Світа і іншых навукоўцаў пра розныя аспекты духоўнай і матэрыяльнай культуры насельніцтва Беларускага Падзвіння і сумежных рэгіёнаў. У гістарычным раздзеле зборніка апублікаваны артыкулы Н.Г. Балтрушэвіч, І.П. Водневай, Я.А. Грэбеня, С.В. Мяньчэні і іншых даследчыкаў, прысвечаныя гісторыі Полацка і Полацкага рэгіёна ў ХХ ст.

На сайце таксама маюцца зборнікі артыкулаў семінара «Беларускае Падзвінне-2008», канферэнцый «Беларускае Падзвінне-2011» (частка 1 і частка 2) і «Беларускае Падзвінне-2014» (частка 1 і частка 2), «Беларускае Падзвінне-2016» (частка 1 і частка 2), «Беларускае Падзвінне-2018».

Фармат: Pdf.

Памер: 18,9 MB.

СПАМПАВАЦЬ/СКАЧАТЬ.

Або чытаць па асобных артыкулах.


Змест:
АРХЕАЛОГІЯ І ФІЗІЧНАЯ АНТРАПАЛОГІЯ ПАЎНОЧНАЙ БЕЛАРУСІ І СУМЕЖНЫХ ТЭРЫТОРЫЙ У ЕЎРАПЕЙСКІМ КАНТЭКСЦЕ
Войтехович А.В. Нетипичные височные кольца из курганов Полоцкой земли
Емяльянчык В.А. Гісторыя фарміравання насельніцтва Беларускага Падзвіння ў старажытнасці і сярэднявеччы (у святле даных археалогіі, антрапалогіі і генетыкі)
Калбеко Л.Г. Железнодорожные пломбы начала ХХ в. из собрания Национального Полоцкого историко-культурного музея-заповедника
Калечиц И.Л. Кресты-граффити на фасаде Полоцкой Спасо-Преображенской церкви
Кежа Ю.Н. Изображение княжеского знака (трезубца) на подвеске из Полоцка: к вопросу о лично-родовом знаке Изяслава Владимировича
Кенько П.М. Новые находки поясной гарнитуры с территории Подвинья
Клімаў М.В. Кілішак з Дрысы (Верхнядзвінска) як сведчанне адной з рыс паўсядзённасці ў XVI ст.
Костюкевич А.В., Магалинский И.В. Опыт стабилизации и консервации боевого топора, найденного при охранных исследованиях Полоцка
Кунаш А.А. Рымска-каталіцкія нацельныя крыжы XVІІ–ХІХ стст. з Полацка (паводле археалагічных даследаванняў і выпадковых знаходак)
Курловіч П.С. Папярэднія вынікі археалагічных даследаванняў на гарадзішчы Цясты (Марыліна Гара) у 2019 годзе
Лебедзь В.А. Металічная сякера як паказнік абменных сувязяў Падзвіння ў эпоху бронзы
Левко О.Н., Магалинский И.В., Кенько П.М., Коц А.Л., Черевко В.В., Соловьев А.А., Калбеко Л.Г. Начальный этап новых исследований Верхнего замка Полоцка (2018–2020 гг.)
Ляшкевич Э.А., Коц А.Л. К вопросу о рыбном питании в полоцком фольварке Спас (по материалам раскопок Спасо-Преображенской церкви)
Магалінскі І.У., Кенько П.М. Вырабы з каляровых металаў Х–ХІ стст. з тэрыторыі гандлёва-рамесніцкага паселішча Бірулі (суадносіны тыпалагічных і металургічных груп)
Пивоварчик С.А. Туристско-рекреационный парк «Августовский канал» как объект коммеморативных практик
Почобут Н.А. Музеефикация сакральных памятников архитектурной археологии в Беларуси
Сердюк Б.В. Масковичи — первое поселение христиан латинского обряда на территории Беларуси?
Соловьёв А.А. Итоги археологического изучения внутреннего двора Полоцкого иезуитского коллегиума в 2018 г.
Терентьев И.В. Снаряжение всадника и коня эпохи ВКЛ с территории городища Старый Шклов (по материалам исследований 2008–2012 гг.)
Чараўко В.У., Бубенька Т.С. Характарыстыка пахаванняў ранняга новага часу ўнутры Дабравешчанскай царквы ў Віцебску
Шадыра В.І. Полацкае Падзвінне ў кантэксце днепра-дзвінскай супольнасці эпохі жалеза
Шарковская Н.Ю. Евдоким Романович Романов и витебские музеи

ЭТНАКУЛЬТУРНЫЯ ТРАДЫЦЫІ БЕЛАРУСКАГА ПАДЗВІННЯ І СУМЕЖНЫХ ТЭРЫТОРЫЙ
Абрамчук А.У. Керамічны посуд, аплецены бяростай, са збору Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту
Андрэйчык К.В. Прыстасаванне матэрыяльных нерухомых гісторыка-культурных каштоўнасцей пад сацыякультурныя патрэбы (1991–2006 гг.) на прыкладзе Віцебскай вобласці
Аўсейчык У.Я. Стараверы Паўночнай Беларусі ў другой палове ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя: асаблівасці рассялення і дэмаграфічная характарыстыка
Бабіч А.Ю. Этычныя аспекты паляўнічай культуры беларусаў
Бароўка В.Ю. Паэзія як сродак асэнсавання этнакультурнай своеасаблівасці: на матэрыяле кнігі «Вечалле» Рыгора Барадуліна
Большакова Н.В., Площук Г.И. Мифологическая фольклорная проза как форма отражения архаического осмысления мира (к изданию мифологических рассказов псковско-белорусского пограничья)
Внуковіч Ю.І. Беларусы і літоўцы на этнаграфічных картах XIX стагоддзя
Друпаў А.Ю., Багданаў У.А. Нямецкія фотаздымкі Першай сусветнай вайны як крыніцы па вывучэнні матэрыяльнай культуры Заходняга Падзвіння
Ізергіна А.М. Да пытання ўплыву рэлігійнага фактара на фарміраванне этнічнай ідэнтычнасці беларусаў Літвы
Милюченков С.А. Территориальные системы сельских поселений Беларуси XVI–ХIX вв.
Мішына В.І. Аб’екты культурнага ландшафту як сродак папулярызацыі традыцыйных сямейных каштоўнасцей у сучасным беларускім грамадстве (па матэрыялах Віцебшчыны)
Путрова М.Д. Референции к природе в пословицах и поговорках Полотчины. Гендерный аспект
Сумко А.В. Праблемы харчовага забеспячэння беларускай вёскі ў першыя пасляваенныя гады (па матэрыялах вуснай гісторыі Віцебшчыны)
Туманов С.В. К новым берегам (о переселении дриссенских крестьян с Западной Двины на Енисей)
Флікоп-Світа Г.А. Іканастасы храмаў Маркава манастыра Віцебска ў XVII–XIX стст.: праграма, майстры, стылістычныя аналагі
Юрчук Л.А. Предания Себежского края (по материалам фольклорного архива Псковского государственного университета)

ГІСТОРЫЯ ПОЛАЦКАГА ЕЗУІЦКАГА КАЛЕГІУМА — АКАДЭМІІ Ў СІСТЭМЕ ЕЎРАПЕЙСКІХ АДУКАЦЫЙНЫХ ТРАДЫЦЫЙ
Бортнік І.А. Сацыяльна-палітычныя ідэі ў дыскурсе віленскай неасхаластыкі ў канцы XVI — пачатку XVII ст.
Габрусь Т.В. Ідэалагічная праграма храмабудаўніцтва ордэна езуітаў у кантэксце гісторыі архітэктуры Беларусі
Галубовіч В.У. Ксёндз і князь: некалькі разваг з нагоды адной пазыкі рэктара Полацкага езуіцкага калегіўма Гжэгажа Гофмана
Келлер О.Б. Иезуиты и немецкие университеты
Клімовіч Г.І. Праблема неабходнасці і канцінгентнасці ў творчасці В. Бучынскага
Мацук А.У. Полацкія соймікі ў 1697–1704 гг.
Півавар М.В. Езуіты ў гісторыі Падзвіння: асобы і даследаванні
Стройлова Е.С. Систематический анализ книжного фонда Полоцкого иезуитского коллегиума: книги по истории, изданные в XVII–XVIII вв.
Шидловский С.О. «Miesięcznik Połocki» (1818−1820): у истоков формирования отечественной педагогической журналистики
Якубаў В.У. Роля полацкіх езуітаў у пашырэнні каталіцкага касцёла на поўначы Беларусі ў канцы XVI — пачатку XVII ст.

ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАГА ПАДЗВІННЯ І СУМЕЖНЫХ ТЭРЫТОРЫЙ
Бараноўскі А.В. Афармленне дзяржаўнай мяжы БССР на полацка-себежскім участку (красавік — май 1924 г.)
Болтрушевич Н.Г. Взаимоотношения государства и православной церкви в 1958–1965 гг. (по материалам Витебской области)
Воднева И.П. Деятельность Полоцкого городского исполнительного комитета по вопросам хозяйственной и социально-культурной жизни г. Полоцка в 1944–1947 гг.
Воюш Р.В. Утраченные воинские захоронения периода Первой мировой войны в Полоцке.
Гребень Е.А. Экстремальный быт жителей Белорусского Подвинья в период германской оккупации 1941–1944 гг. (по воспоминаниям очевидцев)
Козлов А.А. Деятельность Полоцкого обллита в 1945–1954 гг.
Мяньчэня С.В. Сістэма пачатковай адукацыі на тэрыторыі Віцебскай губерні паводле вынікаў перапісу 18 студзеня 1911 г.
Саитова К.М. Особенности коммуникативной культуры в условиях формирования советского народного хозяйства нового типа (на примере Кощаковского сельсовета Татарской АССР в период с 1940-х по 1960-е гг.)
Славковская В.А. Белорусы в Даугавпилсе: статистические данные переписей населения конца XIX — начала XXI в.
Шкляр П.А. Проблемы снабжения населения Бигосово продовольственными и промышленными товарами в первое послевоенное десятилетие