Беларускае Падзвінне-2014: вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў. Ч. 1

Беларускае Падзвінне-2014. Вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў. Ч. 1Зборнік: Беларускае Падзвінне: вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў (да 20-годдзя археалагічных і этнаграфічных экспедыцый ПДУ): зб. навук. арт. II Міжнар. навук. канф., Полацк, 17–18 красав. 2014 г.: У 2 ч. Ч. 1 / Пад агульн. рэд. Д.У. Дука, У.А. Лобача, С.А. Шыдлоўскага. — Наваполацк: ПДУ, 2014. — 276 с.

Характарыстыка: Зборнік утрымлівае навуковыя артыкулы, прадстаўленыя ўдзельнікамі ІІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Беларускае Падзвінне: вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў», якая адбылася 17–18 красавіка 2014 г. у Полацкім дзяржаўным універсітэце. Канферэнцыя пазначана як другая, але на самой справе, праводзілася ў трэці раз (2009, 2011, 2014) — фармат 2009 г. быў названы навукова-практычным семінарам. У 2014 г. канферэнцыя была прымеркавана да 20-годдзя археалагічных і этнаграфічных экспедыцый Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. У першай частцы зборніка публікуюцца вынікі антрапалагічных і археалагічных даследаванняў Беларускага Падзвіння і сумежных тэрыторый. Прыведзены новыя даныя аб гістарычных лёсах, матэрыяльнай і духоўнай спадчыне Паўночнай Беларусі ў шырокім храналагічным дыяпазоне: ад першабытных часоў да сучаснасці.

На сайце таксама ёсць частка 2 зборніка «Беларускае Падзвінне-2014», а таксама зборнікі матэрыялаў семінара «Беларускае Падзвінне-2008» і канферэнцыі «Беларускае Падзвінне-2011» (частка 1 і частка 2), «Беларускае Падзвінне-2016» (частка 1 і частка 2), «Беларускае Падзвінне-2018», «Беларускае Падзвінне-2021».

Фармат: Pdf.

Памер: 29,9 MB.

Спампаваць/Скачать.


Змест:
Приветственное слово Д.Н. Лазовского
Приветственное слово А.И. Локотко
Прывітальнае слова В.В. Даніловіча

ПЛЕНАРНАЕ ПАСЕДЖАННЕ
Габрусь Т.В. Ля вытокаў Друці: гістарычны агляд архітэктурнай спадчыны рэгіёна
Голубеў В.Ф. Усвяты і Усвяцкае староства паводле інвентарных апісанняў пер. пал. XVIII ст.

АРХЕАЛОГІЯ І ФІЗІЧНАЯ АНТРАПАЛОГІЯ
Дук Д.У., Харытановіч З.А. Новыя помнікі археалогіі: гарадзішча і курганны могільнік каля вёскі Глаты Расонскага раёна Віцебскай вобласці
Вайцяховіч А.В. Знаходкі трапецападобных падвесак у курганах Паўночнай і Цэнтральнай Беларусі
Галынскі Р.Д. Узбраенне Магілёва ў канцы XVI–XVII стст. (агульны агляд)
Костюкевич А.В. Амулеты-топорики с территории Полоцкой земли
Кошман В.І. Археалагічныя помнікі Барысаўскага раёна і праблемы інвентарызацыі
Курловіч-Бяляўская П.С. Шкляныя вырабы XVI–XIX стагоддзяў з матэрыялаў археалагічных даследаванняў Віцебскіх слабод
Магалінскі І.У. Ювелірныя майстэрні Полацка X–XVII стст.: адметнасці тэхналогіі і асартымента вырабаў
Мароз І.М. Спроба віртуальнай рэканструкцыі археалагічнага аб’екта (на прыкладзе ўсходняга флігеля палацава-паркавага комплекса ў г. п. Ружаны)
Плавінскі М.А. Да пытання аб паўднёвай мяжы распаўсюджання пахавальных помнікаў культуры Пскоўскіх доўгіх курганоў
Плавінскі У.А., Плавінскі М.А. Археалагічныя сведчанні вайсковых канфліктаў і ваенна-тэхнічных кантактаў насельніцтва Беларускага Падзвіння з крыжакамі ў XIII–XIV стст.
Соловьёв А.А. Стекло и гута Полоцкого иезуитского коллегиума конца XVI — начала XIX вв.
Спирин И.В. Головчинский замок в контексте событий 1654 и 1708 гг. (по письменным и археологическим источникам)
Гурбо Т.Л. Возрастные изменения размеров головы и лица у школьников г Миоры Витебской области
Саливон И.И., Полина Н.И. Изменения основных показателей физического развития школьников Полоцка за последние 30 лет
Емяльянчык В.А. Экалагічныя падыходы ў вывучэнні старажытнага насельніцтва Беларускага Падзвіння
Марфина О.В. Сравнительный анализ морфологических параметров студенческой молодежи городов Минска и Полоцка
Шипилло В.А. История антропологического изучения сельского населения XI–XIII вв. в бассейне Западной Двины

ЭТНАГРАФІЯ І ФАЛЬКЛОР
Андрыеўская С.У. Дзіцячы фальклор як элемент культуры беларусаў (па этнаграфічных матэрыялах Віцебшчыны)
Антановіч А.С. Уплыў аграэкатурызму на становішча традыцыйнай культуры харчавання беларусаў Падзвіння
Аўсейчык У.Я. Абрад «прыкладзіны» ў беларусаў Падзвіння
Бабіч А.Ю. Этнакультурныя аспекты лесакарыстання ў святле сацыяльна-эканамічных фактараў
Валодзіна Т.В. Статусныя характарыстыкі мужчыны-знахара ў традыцыйнай культуры беларусаў (Падзвінская традыцыя на агульнаэтнічным фоне)
Внуковіч Ю.І. Тапанімічныя сведчанні развіцця млынарства на тэрыторыі Беларусі ў XV–XІХ стст.
Высоцкая А.С. Сон і бяссонне ў народнай медыцыне беларусаў Падзвіння кан. ХХ — пач. ХХІ ст.
Захаркевич С.А. Эволюция представлений о предмете и задачах белорусской этнологии в учебной литературе
Захарэвіч А.Б. Спробы ўкаранення «чырвонай абраднасці» ў рытуалах сямейнага цыклу на тэрыторыі Беларускага Падзвіння і БССР у цэлым у 20-я гг. ХХ ст.
Касперович Г.И. Традиции коневодства в Республике Беларусь
Каяниди Л.Г. Трансформация традиций волшебной сказки в поэзии Вячеслава Иванова
Кухаронак Т.І. Юраўская абраднасць на Віцебска-Пскоўскім памежжы
Лобач У.А. Вобраз чараўніка ў традыцыйнай карціне свету беларусаў Падзвіння ХХ — пач. ХХІ ст. (па матэрыялах этнаграфічных экпедыцый ПДУ)
Милюченков С.А. Домовладение и его составные части: характеристика и особенности лингвокультурной идентификации в деловой письменности ВКЛ XVI–XVII вв.
Місевіч Э.І. Народная кухня беларусаў на памежнай тэрыторыі Падзвіння і Цэнтральнай Беларусі ў канцы ХIХ — пачатку ХХI ст
Мишин П.И. Космологические основания представлений об оборотничестве в традиционной культуре белорусов
Мішына В.І. Рытуальна-сімвалічныя функцыі могілак і царквы ў традыцыйнай вясельнай абраднасці беларусаў Падзвіння
Сівурава Л.П. Традыцыйны светапогляд у жывёлагадоўчай дзейнасці беларусаў Падзвіння
Чукічова Н.П. «Беларуская радавая гутарка»: пра сюжэтную трансфузію
Шрубок А.У. Народная ветэрынарыя беларусаў Падзвіння ў даследаваннях М.Я. Нікіфароўскага і «Полацкім этнаграфічным зборніку»
Шумскі К.А. Этнаэкалогія традыцыйнай культуры насельніцтва Беларускага Падзвіння
Шыдлоўскі С.А. «Запіскі» В.М. Севергіна як крыніца па гісторыі і этнаграфіі Беларускага Падзвіння і сумежных тэрыторый
Шэстак Ю.Т. Характэрныя асаблівасці ваконнага і дзвярнога аздаблення ў народным дойлідстве Беларускага Падзвіння (па матэрыялах палявых даследванняў «Студэнцкага этнаграфічнага таварыства»)