Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі. У 6 т. Т. 1. Эпоха Сярэднявечча

Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі т. 1 Эпоха СярэднявеччаКніга: Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі. У 6 т. Т. 1. Эпоха Сярэднявечча / В.Б. Евароўскі [і інш.]; рэд. кал.: В.Б. Евароўскі [і інш.]. — Мінск: Беларуская навука, 2008. — 575 с.

Анатацыя: Першы том шасцітомнага выдання «Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі» прысвечаны разгляду асноўных этапаў айчыннай інтэлектуальнай гісторыі ў эпоху Сярэднявечча. Вялікая ўвага надаецца пытанням метадалогіі гісторыка-філасофскіх даследаванняў, узнаўляюцца базавыя фрагменты прадфіласофскага (міфалагічнага) светапогляду продкаў беларусаў, аналізуюцца візантыйскія, паўднёва-славянскія і заходне еўрапейскія вытокі айчыннай філасофскай спадчыны, а таксама корпус пісьмовых помнікаў Полацкіх, Смаленскіх і Тураўскіх земляў. Разглядаюцца філасофскія, этычныя і эстэтычныя аспекты творчасці Кірылы Тураўскага, Еўфрасінні Полацкай, Клімента Смаляціча, Аўрамія Смаленскага і інш.

Фармат: Pdf.

Памер: 3,09 MB.

Крыніца: сайт pawet.net.

Заўвага: Кніга размешчана іншым сайце. Спасылка вядзе на старонку, з якой магчыма спампоўванне.

Перайсці/Перейти.

Усе матэрыялы бібліятэкі атрыманы з агульнадаступных крыніц. Сайт Adverbum.org не ўтрымлівае файлаў кніг, а прапануе спасылкі на іх. Спасылкі на кнігі па гісторыі даюцца выключна з мэтай азнаямлення. Калі спасылка не працуе, калі ласка, паведаміце аб гэтым у каментарах або праз форму сувязі.


Змест:
Прадмова
Уводзіны
1. Спадчына, ідэнтычнасць і гістарычны выбар
2. Асноўныя этапы гісторыі айчыннай філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі
Глава 1. Інтэлектуальная гісторыя Беларусі: часава-прасторавы кантэкст
1. Філасофская думка Беларусі ў кантэксце еўрапейскай філасофіі: гістарычная тыпалогія
2. Гісторыя філасофскай думкі Беларусі: метадалогія, дысцыплінарнасць, канон
3. Полістратэгічны падыход у гісторыка-філасофскім даследаванні
4. Гісторыя філасофіі і адзінства філасофскага досведу
5. Інтэлектуальны вобраз Беларусі: гісторыя станаўлення
6. Інтэлектуальны вобраз Беларусі: метафізіка «тутэйшасці»
7. Інтэлектуальны вобраз Беларусі: «тэрыторыя транзіту» ці «зямля трансцэндэнцыі»?
7.1. Мадэль першая: Беларусь паміж Захадам і Усходам
7.2. Мадэль другая: Беларусь паміж Поўднем і Поўначчу
8. Кантэкст кагнітыўнай геаграфіі
9. Практыкі арганізацыі гісторыка-філасофскага пошуку
10. Духоўная спадчына Вялікага княства Літоўскага: розныя культуры — супольная ідэнтычнасць
Глава 2. Духоўная перадгісторыя Беларусі: свет-соцыум-чалавек у міфа-паэтычнай карціне свету
1. Міфалогія беларускага Сярэднявечча як прадмет гісторыка-філасофскага вывучэння
2. Праблема крыніц
3. Стан даследаванняў
4. Міфалогія як крыніца першасных катэгарызацый і канцэптуалізацый
5. Архаічныя беларускія міфалагічныя наратывы
5.1. Касмаганічны наратыў
5.2. Этнагенетычны наратыў
5.3. «Царскі наратыў» і блізнечныя міфы
6. Некаторыя падставовыя прасторавыя і часавыя структуры ў беларускім фальклоры
6.1. Прасторавыя структуры
6.2. Эпічныя часавыя структуры
6.3. Каляндарныя аспекты рэканструкцыі старажытных светапоглядных сістэм
7. Архаічнае права і традыцыйная правасвядомасць
Глава 3. На скрыжаваннях культурных плыняў: праблема вытокаў беларускай сярэднявечнай філасофіі
1. Русь і візантыйска-балгарская тэалагічная і філасофская традыцыя: праблема вучнёўства
2. Свет як цэлае. «Слова аб законе і міласці» мітрапаліта Іларыёна
3. Драматызм разарванасці быцця. Рэлігійны аскетызм кіева-пячэрскага манаства
4. Сацыяльна-палітычныя філасафемы ў старажытнарускай кніжнасці
5. Пытанні філасофіі гісторыі. «Аповесць мінулых гадоў»
6. Праблема асабовага пачатку ў філасофскай і этычнай думцы Кіеўскай Русі
7. Кіеўская Русь: асноўныя філасофскія вынікі
Глава 4. Духоўныя пошукі ранняга Сярэднявечча
1. Фарміраванне ідэальнага ўзору. Абгрунтаванне хрысціянскай маральнасці
2. Сярэднявечная жыццепавучальнасць. Чалавек у жыційнай літаратуры
3. Заходнеруская агіяграфія: Еўфрасіння Полацкая
4. Клімент Смаляціч
5. Філасофскія падставы творчасці Кірылы Тураўскага
Глава 5. Станаўленне грамадска-палітычнай свядомасці
1. Канцэпцыя гісторыі, агульнае дабро і дзейны індывід у беларускіх летапісах
2. Перадумовы фарміравання нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа
3. Рэцэпцыя ідэй Антычнасці ў філасофскай думцы сярэднявечнай Беларусі
4. Ідэі вальнадумства і свабоды рэлігіі ў айчыннай думцы эпохі Сярэднявечча
4.1. Вытокі і асноўныя асаблівасці
4.2. Станаўленне гуманістычных ідэй у сацыяльнай і палітычнай этыцы, эстэтыцы і гістарыясофіі
4.3. Ерэтычныя рухі Сярэднявечча
4.4. Генезіс рэлігійнай талерантнасці беларусаў
5. Эстэтыка сярэднявечнай культуры ў Беларусі
5.1. Асноўныя паняцці і тыпалогія
5.2. Вытокі і эстэтычныя катэгорыі сярэднявечнай культуры
5.3. Эстэтыка народнай культуры
6. Фарміраванне ідэалагічнай традыцыі
Заключэнне
Паказальнік імёнаў гістарычных асоб
Літаратура