Асветніцтва і гуманістычныя каштоўнасці Беларусі ў рэтраспектыве часу: да 900-годдзя з дня нараджэння Еўфрасінні Полацкай

Асветніцтва і гуманістычныя каштоўнасці Беларусі ў рэтраспектыве часу: да 900-годдзя з дня нараджэння Еўфрасінні ПолацкайЗборнік: Асветніцтва і гуманістычныя каштоўнасці Беларусі ў рэтраспектыве часу: да 900-годдзя з дня нараджэння Еўфрасінні Полацкай : Матэрыялы міжнар. навук. канф. 30–31 мая 2002 г., г. Наваполацк. — Мінск : Дэполіс, 2002. — 145 с.

Характарыстыка: У зборніку змешчаны матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі, праведзенай 30–31 мая 2002 г. у Полацкім дзяржаўным універсітэце і прымеркаванай да 900-годдзя з дня нараджэння сярэдневяковай беларускай асветніцы Еўфрасінні Полацкай. У апублікаваных навуковых артыкулах даследчыкаў з Беларусі, Літвы, Расіі і Украіны асвятляюцца пытанні гісторыі жыцця і дзейнасці Еўфрасінні Полацкай, культавага будаўніцтва, адраджэння традыцый хрысціянскай духоўнасці, а таксама гістарыяграфічныя і крыніцазнаўчыя аспекты вывучэння праблематыкі канферэнцыі. Сярод надрукаваных матэрыялаў — артыкулы Б.М. Клоса аб праблемах вывучэння і выдання Жыція Еўфрасінні Полацкай, С.В. Тарасава аб хрысціянстве на Полацкай зямлі ў Х–ХІІІ стст., Г.В. Штыхава аб полацкім дойлідзе Іаане, Л.У. Дучыц аб каменных крыжах на Беларусі, І.У. Ганецкай аб праблеме станаўлення вежападобнага храма ў Полацкай зямлі, М.В. Клімава аб прадметах хрысціянскага культу з помніка Лучна-1, А.У. Мацука аб адлюстраванні ўплываў ідэй Асветніцтва на шляхту ВКЛ ў «Дыярыюшы» М. Матушэвіча, Я.І. Бараноўскага аб архіўным следзе Крыжа Еўфрасінні Полацкай, У.І. Навіцкага аб сучасным праваслаўі ў Беларусі, В.У. Галубовіча аб адлюстраванні асобы Еўфрасінні Полацкай у асвятленні айчыннай гістарыяграфіі, С.У. Касцюкевіч аб соцыякультурным феномене беларускай народнай цацкі і тэксты шэрагу іншых навукоўцаў.

Фармат: Djvu.

Памер: 2,4 MB.

Спампаваць кнігу/Скачать книгу.


Змест:
У.І. Навіцкі. Прадмова
Зварот да ўдзельнікаў канферэнцыі рэктара Полацкага дзяржаўнага універсітэта, прафесара Э.М. Бабенкі
Прывітальнае слова старшыні Полацкага гарвыканкама У.С. Тачылы
Б.М. Клосс. Житие Евфросинии Полоцкой: проблемы изучения и издания
С.В. Тарасаў. Хрысціянства Полацкай зямлі ў Х–XIII стст.: культура і палітыка
А.А. Гарбацкі. Вера і розум як асновы духоўна-маральнага жыцця Еўфрасінні Полацкай
С.К. Росовецкий. Устремленная в будущее, или о некоторых аспектах церковно-просветительской деятельности св. Евфросинии Полоцкой
Л.М. Шэмяцюк. «Жыціе Еўфрасінні Полацкай» — старажытнабеларуская крыніца мудрасці, духоўнасці, чысціні
Г.В. Штыхаў. Сучаснік найпадобнай Еўфрасінні — полацкі дойлід Іаан
Л.У. Дучыц. Каменныя крыжы Беларусі
І.У. Ганецкая. Да праблемы станаўлення вежападобнага храма у Полацкай зямлі
М.В. Клімаў. Прадметы хрысціянскага культу з помніка Лучна-1
Л.Н. Сидорович. Возрождение духовных ценностей белорусского народа как результат осмысления национальной истории и культуры: литературно-просветительская деятельность Симеона Полоцкого
Е.В. Белякова. Значение традиций средиземноморского монашества для культуры восточных славян
А.У. Мацук. «Дыярыюш» М. Матушэвіча аб уплыве ідэй Асветніцтва на шляхту ВКЛ
Л.А. Киселёва. Преподобная Евфросиния Полоцкая на Руси XX века
А.И. Кашеваров. Кампания советской власти по вскрытию святых мошей в 1918–1920 гг.
И.И. Янушевич. Русская православная церковь в контексте национально-культурных процессов в Беларуси (1917–1927 гг.)
Н.В. Даўгяла. Вацлаў Аношка: жыццё і дзейнасць
Я.І. Бараноўскі. Архіўны след Крыжа Еўфрасінні Полацкай
У.І. Навіцкі. Сучаснае праваслаўе ў Беларусі: адраджэнне традыцый духоўнасці
В.І. Шайкоў. Духоўнасць як імператыў свабоды і творчасці асобы: гісторыка-сацыялагічны аспект
Б. Синочкина. Старообрядцы Литвы: речь и параметры самоидентификации
Н.Г. Балтрушэвіч. Пратэстантызм у Беларусі (1940-я гады)
В.У. Галубовіч. Асоба Еўфрасінні Полацкай у асвятленні айчыннай гістарыяграфіі
С.У. Касцюкевіч. Беларуская народная цацка як соцыякультурны феномен і каштоўнасць