Актуальныя пытанні гісторыі Беларусі ад старажытных часоў да нашых дзён: зборнік артыкулаў

Актуальныя пытанні гісторыі Беларусі ад старажытных часоў да нашых дзёнКніга: Актуальныя пытанні гісторыі Беларусі ад старажытных часоў да нашых дзён: зборнік артыкулаў / [рэдакцыйны савет: М.В. Біч, В.Ф. Кушнер, У.Н. Сідарцоў (адк. за выпуск)]. — Мінск : БДУ, 1992. — 196 с.

Характарыстыка: Крах савецкай палітычнай сістэмы і аб’яўленне Беларуссю дзяржаўнай незалежнасці змяніла становішча ў сістэме міждзяржаўных і міжнацыянальных сувязей. Гэта выклікала патрэбу ў прынцыпова новых метадалагічных падыходах да аналізу як сучасных падзей, так і нашага мінулага, распрацоўкі і выкарыстання новых метадаў гістарычнага даследавання. З мэтай абмеркавання актуальных пытанняў у 1992–1993 гг. адбылося некалькі канферэнцый, да адной з якіх быў падрыхтаваны прапануемы зборнік. У ім змешчаны артыкулы А.Г. Калечыц аб праблеме першапачатковага засялення Беларусі, В.С. Вяргей аб актуальных праблемах археалогіі славян V–X стст. у Беларускім Палессі, С.Я. Рассадзіна аб праблеме суаднясення герадотавых плямёнаў будзінаў, неўраў і скіфаў да тэрыторыі Беларусі, М.Ф. Піліпенкі аб этнагенезе беларусаў, Г.В. Штыхава аб шматукладным грамадстве ІХ–ХІ стст. на Беларусі, В.Л. Насевіча аб працэсе ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага ў ХІІІ–XIV стст., Ш.І. Бекцінеева аб грашовых сістэмах ВКЛ, Л.С. Івановай аб Рэфармацыі на Беларусі ў другой палове XVI — першай палове XVII ст., Г.Г. Сяргеевай аб беларускай дыяспары, А.Ф. Вішнеўскага аб праблемах фарміравання Беларусі як прававой дзяржавы, а таксама публікацыі шэрагу іншых навукоўцаў.

Заўвага: сайт утрымлівае толькі змест зборніка, але не тэксты артыкулаў.

Усе матэрыялы бібліятэкі атрыманы з агульнадаступных крыніц. Сайт Adverbum.org не ўтрымлівае файлаў кніг, а прапануе спасылкі на іх. Спасылкі на кнігі па гісторыі даюцца выключна з мэтай азнаямлення. Калі спасылка не працуе, калі ласка, паведаміце аб гэтым у каментарах або праз форму сувязі.


Змест:
Кушнер В.Ф. Ад складальнікаў
Калечыц А.Г. Праблема першапачатковага засялення Беларусі
Вяргей В.С. Актуальныя праблемы археалогіі славян V–Х стст.
Рассадзін С.Я. Будзіны, неўры ці скіфы? Праблема дачынення герадотавых плямёнаў да тэрыторыі Беларусі
Піліпенка М.Ф. Новы пагляд на этнагенез беларусаў
Штыхаў Г.В. Шматукладнае грамадства IX–XI стст. і пытанні перыядызацыі раннесярэдневяковай гісторыі Беларусі
Насевіч В.Л. Працэс утварэння Вялікага Княства Літоўскага (XIII–XIV стст.)
Бекцінееў Ш.І. Грашовыя сістэмы Вялікага Княства Літоўскага ў ХІІІ–XV стст.
Іванова Л.С. Рэфармацыя на Беларусі ў другой палове XVI — першай палове XVII ст.
Філатава А.М. Паўстанне 1794 г. на Беларусі і Літве
Кузняева С.А. Асвета на Беларусі ў першай палове ХІХ стагоддзя: тэндэнцыі развіцця
Савіцкі Э.М. Сямейныя бюджэты як крыніца аб эканамічным становішчы рабочых Беларусі ў пачатку ХХ ст.
Філякоў У.Г. Шляхі развіцця беларускай культуры ў пачатку ХХ ст.
Ходзін С.М. Беларуская вёска: ад дэкрэта аб зямлі да суцэльнай калектывізацыі
Сарокін А.М. Арэнда зямлі ў Савецкай Беларусі (20-я гады)
Сідарцоў У.Н. Да пытання аб неабходнасці пераасэнсавання гісторыі Саветаў у 20–30-я гады
Котаў І.С. Крах аднапартыйнай сістэмы на Беларусі
Часноўскі М.Э. Змена ўладных функцый Саветаў у другой палове 80-х гг.
Жайваранак А.В., Медзянік У.І., Хухлындзіна Л.М. Сучасныя грамадска-палітычныя партыі і рухі на Беларусі
Сяргеева Г.Г. Беларуская дыяспара і Бацькаўшчына: праблемы ўзаемаадносін
Брыгадзіна В.В. Беларуская эміграцыя. Па старонках сучаснага перыядычнага друку Беларусі
Вішнеўскі А.Ф. Некаторыя праблемы фарміравання прававой дзяржавы Беларусі
Карзенка Г.В. Фарміраванне кадраў навукі Беларусі (сярэдзіна 50-х–80-я гг.)