Акіньчыц, С. Залаты век Беларусі

Акіньчыц С. Залаты век БеларусіКніга: Акіньчыц, С. Залаты век Беларусі

Характарыстыка: Прапануемая праца з’яўляецца адной з лепшых навукова-папулярных кніжак па гісторыі Беларусі. «Залатым векам» названа XVI ст. — перыяд найвышэйшага росквіту старабеларускай літаратуры, прававой думкі, грамадскай свядомасці. На думку Станіслава Акіньчыца, усё гэта стала вынікам распаўсюджвання ў Вялікім княстве Літоўскім Рэфармацыі. Рэфармацыя мела на мэце вяртанне да ранняга хрысціянства, простага і шчырага, не абцяжаранага грувасткай касцёльнай арганізацыяй, хлуслівым духавенствам, бясконцымі паборамі на карысць хцівых іерархаў. Адыход ад Рэфармацыі і пачатак контррэфармацыі стаў, на думку аўтара, прычынай заняпаду агульнай культуры, падзення нораваў, росквіту варажнечы і ўрэшце рэшт адным з фактараў заняпаду Рэчы Паспалітай. Погляд аўтара далёка не бясспрэчны, аднак аргументаваны. Кніга спалучае дакладнасць навукова-папулярнай літаратуры з вобразнасцю мастацкага слова і чытаецца на адным дыханні.

Увага! Прапануемая электронная версія кнігі не мае бібліяграфічных даных і разбіўкі на старонкі друкаванай кнігі, таму можа выкарыстоўвацца для азнаямлення з творам, аднак не рэкамендуецца для выкарыстання пры напісанні курсавых і дыпломных работ.

Фармат: Html.

Памер: 10,8 MB.

Крыніца: Беларуская палічка.

Перайсці да прагляду/Перейти к просмотру.

Усе матэрыялы бібліятэкі атрыманы з агульнадаступных крыніц. Сайт Adverbum.org не ўтрымлівае файлаў кніг, а прапануе спасылкі на іх. Спасылкі на кнігі па гісторыі даюцца выключна з мэтай азнаямлення. Калі спасылка не працуе, калі ласка, паведаміце аб гэтым у каментарах або праз форму сувязі.


Змест:
Адкуль наш род
Напярэдадні
Дзевяноста пяць тэзісаў, якія зьмянілі сьвет
Уздоўж Вільлі і Нёмана
Зорны час Мікалая Радзівіла
Вялікія пэрспэктывы і вялікія занядбаньні
Контррэфармацыя
Дарожныя знакі гісторыі
Бібліяграфія