Археалогія Беларусі. Т. 3. Сярэдневяковы перыяд (IX–XIII стст.)

Археалогія Беларусі. Т. 3. Сярэдневяковы перыяд (IX–XIII стст.)Кніга: Археалогія Беларусі. У 4 т. Т. 3. Сярэдневяковы перыяд (IX–XIII стст.) / Я. Г. Звяруга, Т. М. Каробушкіна, П. Ф. Лысенка, Г. В. Штыхаў ; навук. рэд. П. Ф. Лысенка. — Мінск : Беларуская навука, 2000. — 554 с. ; іл.

Анатацыя: Трэці том акадэмічнага шматтомніка «Археалогія Беларусі» абагульняе ўсе матэрыялы па гісторыі Беларусі IX–XIII стст., выяўлены пры даследаванні археалагічных помнікаў гэтага перыяду за ўвесь час іх вывучэння — курганных могільнікаў, гарадзішчаў, сельскіхпаселішчаў, старажытных гарадоў. Недахоп пісьмовых крыніц, кароткі і выпадковы характар іх паведамленняў робяць археалагічныя матэрыялы асноўнай крыніцай па гісторыі Беларусі гэтага часу. На іх падставе вырашаюцца пытанні этнічнага фарміравання насельніцтва Беларусі, яго сацыяльна-эканамічнага развіцця, характару заняткаў, эканамічных і культурных сувязяў з суседнімі рэгіёнамі і аддаленымі краінамі. Археалагічныя матэрыялы пераканаўча сведчаць аб тым, што эканоміка і культура зямель Беларусі знаходзілася на высокім узроўні развіцця і не саступала ў гэтых адносінах суседнім тэрыторыям. На падставе археалагічных матэрыялаў гісторыя Беларусі IX–XIII стст. паўстае на зусім новым і недаступным раней узроўні.

Фармат: Djvu.

Памер: 8,4 MB.

СПАМПАВАЦЬ КНІГУ = СКАЧАТЬ КНИГУ.

Усе матэрыялы бібліятэкі атрыманы з агульнадаступных крыніц. Сайт Adverbum.org не ўтрымлівае файлаў кніг, а прапануе спасылкі на іх. Спасылкі на кнігі па гісторыі даюцца выключна з мэтай азнаямлення. Калі спасылка не працуе, калі ласка, паведаміце аб гэтым у каментарах або праз форму сувязі.


Змест
Уступ

Раздзел 1. УСХОДНЕСЛАВЯНСКІЯ САЮЗЫ ПЛЯМЁНАЎ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ
1. Полацкія крывічы
2. Дрыгавічы
3. Радзімічы
4. Насельніцтва Панямоння

Раздзел 2. СЯРЭДНЕВЯКОВАЯ ВЕСКА У IX–XIII стст.
1. Сельскія паселішчы
2. Земляробства
3. Жывёлагадоўля, промыслы і рамёствы

Раздзел 3. СТАРАЖЫТНЫЯ ГАРАДЫ
1. Гарады Паўночнай і Цэнтральнай Беларусі
2. Гарады Паўднёвай Беларусі
3. Гарады Беларускага Панямоння
4. Гарады Усходняй Беларусі

Раздзел 4. ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ ГАРАДОЎ IX–XIII стст.
1. Масавае жыллё і гаспадарчыя пабудовы
2. Рэчавы інвентар
3. Тэхналогія рамёстваў
4. Гандаль і прывазныя вырабы
5. Манетныя і манетна-рэчавыя скарбы

Раздзел 5. КУЛЬТУРА
1. Пісьменствэ, эпіграфіка, графіці
2. Мураванае дойлідства
3. Помнікі выяўленчага мастацтва. Сфрагістыка

Заключэнне

Рээюме
Літаратура
Спіс скарачэнняў
Паказальнік імёнаў
Паказальнік помнікаў